Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Потейковского сельсовета

04.04.2024

Замест ям - роўная дарога

У вёсцы Печураны правялі грэйдзіраванне і бягучы рамонт дарогі, а таксама высыпалі частку яе свежым пяском. Цяпер уезд у вёску ўпрыгожваюць не вялізныя ямы, а добрае і роўнае пакрыццё. Варта адзначыць, што гэтая праца ў Печуранах яшчэ не скончана, падсыпка будзе праводзіцца і далей.

Паўсотні бярозак

Каля МТК «Пацейкі» высаджана пяцьдзясят бяроз.

На азеляненне новага малочнатаварнага комплексу выйшлі работнікі гаспадаркі, прадстаўнікі сельвыканкама і пярвічак Капыльскай раённай арганізацыі рэспубліканскага ГА «Белая Русь».

Зносяць дамы, ачышчаюць могілкі

У Кудзінавічах пасля зносу старых будынкаў і расчысткі двух пустых участкаў уведзены ў севазварот 0,7 га зямлі.

Пачаты рамонт памятных воінскіх пахаванняў, якія знаходзяцца на грамадзянскіх могілках паблізу населенага пункта. Тут на дзвюх магілах заменяць помнікі.

– Прыводзім у парадак і пахаванні на грамадзянскіх могілках у вёсцы Какорычы. Там таксама з’явіцца новы гранітны помнік, – расказаў старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірка. – Хачу адзначыць, што на тэрыторыі сельсавета ёсць дзевяць грамадзянскіх могілак. На кожных з іх мы ачысцілі пляцоўкі для складзіравання смецця і завезлі свежы пясок.

Увага - воінскім пахаванням

Уборку месцаў воінскіх пахаванняў  правялі на гра-мадзянскіх могілках паблізу Ржаўкі. Таксама прывялі ў парадак тэрыторыю каля брацкай магілы савецкіх воінаў, якая знаходзіцца пры ўездзе ў населены пункт.

Будзе чыста!

У вёсцы ДУШАВА ўдзялілі ўвагу месцам агульнага карыстання. У цэнтральнай частцы сяла прыбралі смецце і рэшткі пасля спілоўвання аварыйнага дрэва.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей