Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

С правом самостоятельно определять свою судьбу

29.03.2024

Як грамадзянін Рэспублікі Беларусь заўсёды ўважліва і скрупулёзна сачу за афіцыйнымі, грамадскімі навінамі, праблемамі. Не магу не адзначыць духоўную ўзрушанасць нашага народа ў адносінах да знакамітага юбілею – 30-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Я лічу, што нам нельга ні на хвіліну забываць, што менавіта  Асноўны Закон і гарантуе найперш  суверэнітэт і незалежнасць нашай Бацькаўшчыны. Гэта проста цудоўна, што наш народ, які прайшоў шматлікія блуканні па бясконцых гістарычных пакутах, нарэшце атрымаў поўную самастойнасць у пачэсных справах пабудовы сваёй дзяржавы. І вельмі добра, што многае ў нас традыцыйна ўжо ў апошнія дзесяцігоддзі не проста дэкларуецца, але і выконваецца. Канстытуцыя Беларусі – гэта і лідарства самога права, і гарантыя захавання шматлікіх правоў чалавека і грамадзяніна, і сапраўды дэмакратычны (а не псеўдадэмакратычны, як у Еўропе і ЗША) парадак фарміравання органаў улады.  Наша родная Канстытуцыя грунтуецца на неад’емным праве майго народа самастойна вызначаць свой лёс, быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці. Многім краінам сёння ёсць чаму павучыцца ў Беларусі!

Вельмі добра, што ва ўстановах нашай краіны арганізаваны выставы, прысвечаныя 30-годдзю прыняцця Канстытуцыі. Насычаны выставачны праект арганізаваны ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Многія суайчыннікі падключыліся да акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі».  Стартавала яна яшчэ 11 сакавіка і сёлета прымеркавана да знакавых юбілейных дат – 30-годдзя прыняцця Асноўнага Закона краіны і заснавання інстытута прэзідэнцтва. А юныя жыхары ва ўсіх гарадах Бацькаўшчыны  атрымалі  свае першыя дакументы – пашпарты, а таксама членскія білеты БРСМ.  Паўсюль ва ўстановах адукацыі  праходзілі круглыя сталы, патрыятычныя акцыі, экскурсіі, урачыстыя лінейкі.

Мяне не можа не радаваць, што 30 гадоў наша самая прыгожая і самая міралюбівая ў свеце дзяржава   жыве па сваім Асноўным Законе, які канкрэтна і адназначна вызначае іерархію самых вялікіх  каштоўнасцей. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца, канешне ж, найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. 

І вельмі добра, што ў нашай рэспубліцы адбыліся шматлікія пасяджэнні, звязаныя з каментарыямі па Канстытуцыі. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі вялікі рэзананс атрымала публічная прэзентацыя Навукова-практычнага каментарыя да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ён падрыхтаваны ў мэтах растлумачэння канстытуцыйна-прававога сэнсу і зместу канстытуцыйных прынцыпаў і норм, правільнага разумення і няўхільнага захавання Канстытуцыі.

Канстанцін КАРНЯЛЮК, пазаштатны аўтар «СП»


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей