Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 14 марта

14.03.2024

Гэты дзень з'яўляецца семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 292 дні.

Гістарычныя падзеі 14 сакавіка

У 2006 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра.

Хто нарадзіўся 14 сакавіка

1931 год: Павел Місько, беларускі пісьменнік.

1938 год: Мікалай Цішачкін, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі астраном Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі і нямецкі фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці Альберт Эйнштэйн.

14 сакавіка ў народным календары

Палова Масленічнага тыдня. У чацвер усялякая праца спынялася, бо прыходзіў час Шырокай Маслёнкі. Хлопцы запрагалі коней у сані, якія ўпрыгожвалі званочкамі і стужкамі розных колераў, каб весялей было пракаціцца па вёсцы, усе спявалі маслянічныя песні, таксама ладзілся кулачныя баі.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Еўдакіі Іліапольскай, якую ў народзе называлі Аўдоцця.

У гэты дзень назіралі за надвор'ем і па ім прадказвалі, якім будзе год. Калі са страхі капала, лета будзе цёплае. Адкуль дзьме вецер, адтуль ён будзе дзьмуць і ўлетку. Снег прадвяшчае багаты ўраджай грыбоў і ягад.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей