Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

А что у нас в календаре? 7 января

05.01.2024

Сёння ў нашай краіне адзначаюць Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Праваслауныя вернікі адзначаюць Нараджэнне Хрыстова.

Гістарычныя падзеі 7 студзеня

У 1929 у Мінску пачала працаваць ІІ Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя.

У 1991 Пастановай урада Беларусі дні 25 снежня і 7 студзеня аб’яўленыя нерабочымі днямі.

Хто нарадзіўся 5 студзеня

1888 год: Дамінік Аніська, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст.

1897 год: Язэп Адамовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч.

1907 год: Соф’я Друкер, беларуская оперная спявачка, народная артыстка Беларусі.

1907 год: Канстанцін Лукашоў, беларускі навуковец.

1910 год: Канстанцін Заслонаў, адзін з кіраўнікоў беларускага савецкага партызанскага руху.

7 студзеня ў народным календары

У народным святочным календары беларусаў пачынаюцца Каляды. З гэтага часу дня па сялу пачыналі хадзіць калядоўшчыкі. Пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу яны заходзілі ў хаты да гаспадароў, спявалі песні, скакалі пад скрыпачку і бубен, выказвалі шчодрыя пажаданні. За гэта калядоўшчыкі атрымлівалі пачастункі, грошы. На працягу ўсіх Каляд нельга было нічога ні шыць, ні віць, ні плесці, ні рабіць, інакш, казалі, дзеці і жывёла, якія павінны з’явіцца на свет, абавязкова народзяцца пакалечанымі.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей