Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

С 1 декабря в Копыльском районе запрещен выход на лед

01.12.2023

Для прадухілення няшчасных выпадкаў на вадаёмах Капыльскага раёна ў перыяды ледаставу, інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду Капыльскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне забараніць на тэрыторыі Капыльскага раёна з 1 снежня 2023 года выхад на лёд да заканчэння ледаставу, а таксама інтэнсіўнага раставання лёду або да асаблівага распараджэння.

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з Капыльскай раённай арганізацыяй АСВОД у гэты перыяд ажыццяўляюць сумесныя растлумачальна-прафілактычныя мерапрыемствы па недапушчэнні выхаду грамадзян на лёд у перыяды ледаставу і інтэнсіўнага раставання, і разбурэння лёду на вадаёмах раёна.

Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама ва ўсіх установах адукацыі будзе праводзіць прафілактычную работу з навучэнцамі і бацькамі па выкананні мер бяспечных паводзін на лёдзе.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама арганізоўвае ў рамках сваёй кампетэнцыі ў гэтай сферы поўнамаштабную растлумачальную работу, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей