В марте свой 80-летний юбилей отметила уважаемая женщина, народный мастер Беларуси Валентина Киеня

Актуально Культура

Яна не адзін дзясятак гадоў аддала стварэнню сапраўдных твораў мастацтва, стаяла ля вытокаў адраджэння ткацкага рамяства на Капыльшчыне. Дзякуючы ёй працягвае сваё існаванне закладная тэхніка ткацтва семежаўскіх традыцыйных ручнікоў.

Валянціна Міхайлаўна нарадзілася і жыве ў Семежаве. Каштоўную спадчыну пераняла ад маці, якая раскрыла ёй сакрэты рамяства. Яшчэ дзяўчынкай авалодвала ўсімі мудрагельствамі ткацкай справы.

Увесь час яна шмат і цяжка працавала. Была даяркай у мясцовым калгасе, ткачыхай-надомніцай ад Слуцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў, майстрам-метадыстам раённага цэнтра ткацтва. За добрасумленную працу была неаднаразова адзначана падзякамі, граматамі і дыпломамі.

Здаецца, зараз самы час адпачыць. Але ж ёй прыносіць адпачынак і асалоду творчасць. Яе руплівыя рукі не могуць знаходзіцца без любімай справы: вязання,  вышывання,  ткацтва. Цэлы музей можна наладзіць з вырабаў Валянціны Міхайлаўны. Ды і дом яе нагадвае музей, дзе вочы разбягаюцца ад багацця колераў і ўзораў.

Тканыя і вышытыя вырабы спачатку складвала ў скрыні, а потым дарыла іх на шчасце дзецям, унукам і сябрам. Яны ж, раз’язджаючыся ў розныя куткі роднай Беларусі, бралі з сабою памяць аб бацькоўскай хаце і велічы матчынай душы.

Таццяна ВОЛКАВА,

загадчык раённага цэнтра ткацтва



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *