28 марта католики встретят Вербное воскресенье. Расписание богослужений в Копыле

Актуально Общество

У гэты дзень у літургіі згадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання.

Расклад набажэнстваў на Пальмовую нядзелю і на Вялікі тыдзень

Святая Імша адбудзецца:

28 сакавіка ў 10.00 – Пальмовая нядзеля

29 сакавіка ў 18.00 – Вялікі панядзелак

30 сакавіка ў 18.00 – Вялікі аўторак

31 сакавіка ў 18.00 – Вялікая серада

Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе сваю вопратку, а таксама аліўныя і пальмoвыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана».

Удзел у літургіі Пальмовай нядзелі азначае згоду вернікаў прыняць крыж і цярпенне з Хрыстом. Згоду ісці да жыцця не іншым, а менавіта гэтым шляхам – шляхам, які паказаў нам Збаўца. На пачатку літургіі Пальмовай нядзелі чытаецца Евангелле пра трыумфальны ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, пасля чаго святар благаслаўляе галінкі вербаў і пальмаў, прынесеныя вернікамі, а потым адбываецца ўрачыстая працэсія. Пазней асвячоныя галінкі спаляць, а попелам, які ад іх застанецца, будуць пасыпаны галовы вернікаў у Папяльцовую сераду наступнага года.

Пасля вяртання дадому некаторыя вернікі змяшчаюць благаслаўлёныя галінкі за крыжы і абразы. Раней гэтыя галінкі ўтыкалі таксама на поле, каб Бог аберагаў пасевы ад граду, сушы і празмерных дажджоў. Пачатак святкавання Пальмовай нядзелі мы знаходзім у VІ стагоддзі ў Ерузалеме. Урачыстая працэсія з галінкамі пальмаў праходзіла ў той час з Брэтаніі да Ерузалема і выяўляла радаснае вітанне Хрыста. Людзі як мага дакладней стараліся паказаць сцэны з жыцця Хрыста. Звычай благаслаўлення пальмовых і вербных галінак з’явіўся ва ўсім Касцёле ў XI стагоддзі.

Будзем жа рыхтаваць да гэтага часу не толькі свае дамы і святочныя сталы, але перш за ўсё зробім парадак у сваім сэрцы! Адкрыемся на дзеянне Божай ласкі, дазволім, каб Хрыстус мог да нас дакрануцца. Адчуем на сабе дотык і позірк Езуса Хрыста, які ўрачыста ўязджае ў Ерузалем!

Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА,

настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *