По итогам прошлого года Копыльская РОС ДОСААФ заняла третье место среди аналогичных организационных структур области

Важное

Прыемная навіна прыйшла да нас з Мінска: па выніках мінулага года Капыльская РАС ДТСААФ, якую ўзначальвае Аляксандр Касінскі, заняла трэцяе месца сярод аналагічных арганізацыйных структур вобласці (у намінацыі «Патрыятычнае выхаванне і арганізацыйная работа» —першае).

Яно і зразумела. Работа ў 53 пярвічках добраахвотнага таварыства наладжана на высокім узроўні. У цяперашні час прызыўнікі Капыльскага раёна годна і з гонарам выконваюць свой воінскі абавязак ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, сур’ёзна рыхтуюцца да службы ў войсках. Большасць юнакоў займаюцца ў гуртках па ваенна-прыкладных відах спорту ў ДТСААФ і ўстановах адукацыі, удзельнічаюць у спаборніцтвах і конкурсах, сустракаюцца з афіцэрамі запасу і ў адстаўцы.

Віншуем прызёраў і жадаем так трымаць і далей, не падводзіць родную Капыльшчыну.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *