“Капыльскае Кальцо”

Спорт

У нядзелю, 15 мая, на фізкультурна-аздараўленчым комплексе адбудзецца традыцыйнае спартыўнае свята – XXIII лёгкаатлетычны прабег “Капыльскае кальцо”.

Пасля адкрыцця спаборніцтваў у 10.30 на старт дыстанцый 1, 3, 11 і 21,1 км выйдуць аматары бегу розных узростаў з усёй краіны. Акрамя відовішчнага мерапрыемства для гледачоў і балельшчыкаў будзе арганізавана культурная і забаўляльная праграмы, работа гандлёвых кропак.

Калі хочаце адпачыць па-сапраўднаму цікава і весела, завітайце ў нядзелю на фізкультурна-аздараўленчы комплекс.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *