На Копыльщине католические верующие отметили Рождество Христово

Актуально Общество

Каталіцкія вернікі адзначылі вялікае свята Божага Нараджэння.

Напярэдадні, 24 снежня,  у касцёле святых Пятра і Паўла ў Капылі адбылася ўрачыстая служба, якую правёў святар Андрэй Калядка. Нягледзячы на эпідэміялагічнае становішча, у храм прыйшло нямала капылян і жыхароў раёна, а для тых, хто не змог далучыцца да свята, была арганізавана прамая трансляцыя ў Instagram.

Уся зала касцёла была ўпрыгожана ў навагоднім і калядным стылі. Каля самага алтара знаходзілася традыцыйная калядная батлейка, якая адлюстроўвала нараджэнне Езуса Хрыста. Прыемным падарункам для каталіцкіх вернікаў ад ксяндза Андрэя напрыканцы Святой Імшы стаў святочны салют у гонар калядных свят.

У дзень Божага Нараджэння, 25 снежня, вернікі таксама змаглі наведаць касцёл і прыняць удзел у святочнай літургіі. Кожны з іх узнёс да Пана Бога самыя шчырыя пажаданні і малітвы.

Павел ШЭІН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *