25 декабря католики отмечают Рождество Христово

Актуально Общество

Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Святу Божага Нараджэння папярэднічае Адвэнт — перыяд чакання. А мы ведаем, што вялікія і каштоўныя рэчы нярэдка настаюць праз доўгі час, перыяд устрымання і падрыхтоўкі.

Дзве тысячы гадоў таму Усемагутны Бог прыйшоў на зямлю ў пакоры і беднасці як маленькае бездапаможнае немаўлятка, якое нарадзілася ў яслях. Такім простым было першае Божае Нараджэнне.

Ці магчыма перажыць свята Божага Нараджэння ў аўтэнтычнай радасці, не памятаючы пра Дзіцятка, якое з’явілася для нас? Як жа важна аднавіць яслі нашага сэрца, каб падрыхтавацца да прыйсця Немаўляці-Караля.

Святкаванне нараджэння Хрыста з’яўляецца пачаткам для кожнага з нас — магчымасцю аднавіць нашае жыццё нанава, стаць ізноў нібы маленькімі дзецьмі, нанава адкрыць цнатлівасць і дабрыню, уменне здзіўляцца і радавацца, давяраць і любіць.

Жадаю вам Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах і добрых пачынаннях, здароўя, спакою, шчасця і дабрабыту. Няхай ззянне Бэтлеемскай зоркі апраменіць душу святлом праўды, веры, надзеі і любові, а сэрца напоўніць міласэрнасцю і добразычлівасцю. Няхай надыходзячы Новы 2021 год будзе для вас шчодрым і благаслаўлёным!

Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА,

пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *