Старейшина д. Думичи Бобовнянского сельсовета Иван Зеневич для местных жителей — неравнодушный и мудрый человек

VI Всебелорусское народное собрание Актуально Общество

Пра старэйшыну вёскі Думічы Бабаўнянскага сельсавета Івана Францавіча Зяневіча мясцовыя жыхары гавораць, як пра неабыякавага і мудрага чалавека.

У яго заўсёды знойдзецца слова падбадзёрвання для пажылога і слушная парада для маладога. Добрыя арганізатарскія здольнасці дапамагаюць наладзіць грамадскія справы.

– Пераважна наша галоўная задача – добраўпарадкаванне, навядзенне парадку на прысядзібных участках. Узімку – асвятленне вуліц, расчыстка ад снегу. Да рэлігійных свят – уборка могілак, – расказвае старэйшына Іван Зяневіч. – Працуем разам з сельвыканкамам, мясцовым сельгаспрадпрыемствам, лясніцтвам.

Аднавяскоўцы паважаюць старэйшыну, таму што бачаць яго жаданне прынесці карысць грамадству. Гадоў пяць ён ужо на гэтай адказнай «пасадзе».

– Падтрымліваю сувязь з кожным жыхаром вёскі. Каму тэлефаную, а часцей аб’язджаю на аўтамабілі. Увогуле сваё жыццё не ўяўляю без аўтамабіля: вазіў дырэктара саўгаса, працаваў на аўтобусе, грузавіку. Вельмі хацеў купіць сваю машыну, і вось мара збылася, – працягвае расказ Іван Францавіч. – Людзі ў нас добрыя, актыўныя, з разуменнем ставяцца да просьб папрацаваць разам на суботніку, навесці парадак у грамадскіх месцах. У Думічах 40 жылых двароў, пражывае 88 чалавек. У летні перыяд папаўняецца вёска дачнікамі. Праблемы як ва ўсіх, а магчымасцей у сельскай мясцовасці менш, чым у буйных паселішчах.

У працы з людзьмі старэйшыну дапамагаюць багаты працоўны вопыт і ўменне ладзіць з людзьмі. У Думічах жывуць і дзве маладыя шматдзетныя сям’і, якім ён заўсёды гатовы аказаць патрэбную дапамогу. Вакол дома, дзе пражывае Іван Францавіч з жонкай Зінаідай Кірылаўнай, – узорны парадак. Вялікі дагледжаны двор і агарод, прыгожы дом, у кветніку – дарожкі і кветкавыя кампазіцыі.

– Старэйшына ў вёсцы – што гаспадар у доме, – адзначае старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская, – таму і запрашаем на гэту пасаду людзей гаспадарлівых, нераўнадушных да спраў грамадскіх. Іван Францавіч якраз з такіх і будзе.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *