Музыка для ўсіх

Культура

Народны жаночы вакальны ансамбль РЦК пад кіраўніцтвам хармайстара Таццяны Хілько – калектыў высакакласных выканаўцаў, творчасць якіх – увасабленне шырокай душы і багатай шматвяковай культуры. І толькі на канцэртах ансамбля можна адчуць  музыку ва ўсёй яе разнастайнасці.

Рэпертуар калектыву складаецца з беларускіх народных, эстрадных і аўтарскіх песень у апрацоўцы канцэртмайстраў, а таксама духоўных і класічных твораў, песень сучасных кампазітараў. Ансамбль прымае ўдзел у розных мерапрыемствах горада і раёна, выязджае з канцэртнымі праграмамі ў маланаселеныя вёскі, суседнія раёны, з’яўляецца пастаянным удзельнікам абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных конкурсаў і фестываляў.

Стала ўжо традыцыяй кожны год праводзіць канцэрты на Каляды, 8 Сакавіка, праграмы ў стылі “шансон”, дыскапраграмы 60-80-х гадоў і інш. Але дзе б калектыў не выступаў, ён стварае аншлаг, сваім выканальніцкім майстэрствам заўжды нясе добры настрой і заваёўвае сэрцы многіх слухачоў.

Наперадзе ў ансамбля – удзел у ХV Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі “Магутны Божа”, які адбу-дзецца ў ліпені бягучага года. І гэтым планам суджана ажыццявіцца, таму што свеціць пуцяводная зорка многіх пакаленняў у душы кіраўніка ансамбля Таццяны Хілько, якая прысвяціла сябе любімай справе – творчасці.

Таццяна БОХАН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *