19 лістапада адбылася прэс-канферэнцыя «Сацыякультурная палітыка беларускай дзяржавы – галоўны фактар умацавання адзінства нацыі»

Новости

19 лістапада 2020 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя«Сацыякультурная палітыка беларускай дзяржавы – галоўны фактар умацавання адзінства нацыі. Прэзентацыя міжнароднага фестывалю «Арт-Мінск» і выставачнага праекту «Графіка года».

Удзел у мерапрыемстве прынялі:

  • Шаранговіч Наталля Васільеўна– першы намеснік старшыні ГА «Беларускі саюз мастакоў»;

  • Басалыга Андрэй Уладзіміравіч– намеснік старшыні па творчых і агульных пытаннях ГА «Беларускі саюз мастакоў».

Арт-фестываль выяўленчага мастацтва — I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў «VIVAT VITA», міжнародны фестываль «Арт-Мінск» і выставачны праект «Графіка года»  —  адкрыецца ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» (вул. Казлова, 3) 19 лістапада (чацвер) ў 18.00.

Арт-прастора ў цэнтры сталіцы стане асноўнай пляцоўкай агульнага праекта ГА «Беларускі саюз мастакоў», Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва», Цэнтра выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва» пры падтрымцы ААТ «Газпром трансгаз Беларусь».

Наталля Васільеўна Шаранговіч паведаміла, што ў сумеснай экспазіцыі пасля адбору дасланых заявак прадстаўлены работы больш за 400 мастакоў. Усе яны прадэманструюць разнастайнасць напрамкаў, жанраў, тэхнік, якія існуюць і развіваюцца сёння ў беларускім жывапісе, графіцы і скульптуры. Камісія з аўтарытэтных экспертаў адабрала найбольш прафесійныя і тэматычна яркія творы мастакоў з Мінска і рэгіёнаў Беларусі. Пры гэтым аўтар сваімі працамі можа ўдзельнічаць як у адным з заяўленых праектаў, так і ва ўсіх трох.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі акцэнтавалі ўвагу, што сёлета фестываль аб’яднае 6 выставачных пляцовак Мінска ў розных частках горада, на месяц ператварыўшы іх у адну вялікую і яркую галерэю. Мінчане і госці сталіцы змогуць пазнаёмяцца з творчасцю лепшых беларускіх аўтараў. Асобныя экспазіцыі «Арт-Мінска»  і выставы да 90-годдзя Ул.Караткевіча падрыхтаваны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, юбілейная выстава графікі С.Цімохава адкрыецца ў галерэі «Мастацтва», выстава станковай скультуры і малюнкаў А.Арцімовіча ў выставачнай зале імя А.Бембеля, беларускі пейзаж будзе прадстаўлены ў галерэі «Беларт».

Першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў адзначыла, што спецыяльным праектам сёлетняга арт-фестываля стане асобная экспазіцыя твораў народных мастакоў Беларусі ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д.Шчэмялёва. У рамках фестывалю распачнецца цыкл лекцый «Настаўнікі. Равеснікі. Вучні» мастацтвазнаўцы Т.Бембель у выставачнай зале імя А.Бембеля, прысвечаны знакавым постацям беларускай скульптуры ХХ стагоддзя.

Падчас правядзення арт-фестывалю запрошанае журы вызначыць лепшыя працы ў намінацыях «Жывапіс», «Графіка» і «Скульптура» I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры, пераможцу «Графікі года», а таксама ўладальніка «Гран-пры».

Мастацкі фестываль будзе працаваць для наведвальнікаў з 20 лістапада да 16 снежня 2020 года. Для зацікаўленых гледачоў арганізатары мерапрыемства плануюць правесці онлайн-трансляцыю на розных пляцоўках фестывалю.

Што зараз хвалюе беларускіх творцаў? Наколькі беларускае мастацтва здольна рэагаваць на выклікі часу? Якія новыя імены адкрывае фестываль? Якія ўзнагароды чакаюць пераможцаў I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры? На гэтыя і шэраг іншых пытанняў вы знойдзеце адказ у відэазапісы прэс-канферэнцыі па спасылцы на YouTube-канале РУП «Дом прэсы».

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ (ПРАЕКТЫ ФЕСТЫВАЛЮ):

  1. Палац мастацтва (Казлова, 3). I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў “VIVAT VITA”, міжнародны фестываль «Арт-Мінск» і выставачны праект “Графіка года”.

Адкрыццё 19 лістапада ў 18.00

  1. Галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12). Выстава графікі Сяргея Цімохова “Край святла”.

Адкрыццё 20 лістапада 2020 г. у 18.00.

  1. Галерэя «Беларт» (К. Маркса, 4). Выстава пейзажаў “Сузіранне цішыні”.

Працуе з 20 лістапада 2020 г.

  1. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116). Міжнародны фестываль «Арт-Мінск».

Адкрыццё 24 лістапада 2020 г. у 17.00.

  1. Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д.Щемелева (ул.Рэвалюцыйная, 10). I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў “VIVAT VITA”.

Адкрыццё 25 лістапада 2020 г. у 18.00

  1. Выставачная зала імя А.Бембеля (ул.Я.Коласа, 29а). Выстава станковай скультуры і малюнкаў А.Арцімовіча“XXI стагоддзе” .

Адкрыццё 26 лістапада 2020 г. у 18.00

  1. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116). Літаратурна-мастацкі праект «Княства вобразаў і сноў». Да 90-годдзя з дня нараджэння Ул.Караткевіча.

Адкрыццё 26 лістапада 2020 г. у 17.00.

  1. Выставачная зала імя А.Бембеля (ул.Я.Коласа, 29а). Лекцыя мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель “Міхаіл Керзін. 1883˗1979” з цыкла “Настаўнікі. Равеснікі. Вучні”, прысвечанай знакавым постацям беларускай скульптуры ХХ стагоддзя.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *