Творчае крэда «Замкавай гары»

Культура

Народны вакальна-інструментальны ансамбль “Замкавая гара” ўтварыўся ў 2001 годзе з ліку пачынаючых у самадзейнасці музыкаў, але, тым не менш, заўсёды будуецца па вобразе вакальна-інструментальнага ансамбля і існуе па законах эстраднага жанру.

У той жа час ВІА “Замкавая гара” ўдала выкарыстоўвае цікавасць моладзі да рока, ужываючы на сцэне антураж хард-рока сярэдзіны 80-90-х гадоў. Прывабна і тое, што ансамбль выконвае не толькі аўтарскую музыку з выкарыстаннем беларускіх народных інструментаў, але і творы вядомых кампазітараў, а ў аранжыроўках — набор прыёмаў і клішэ, уласцівых таму ж арт-року і збольшага хард. У склад ВІА, кіраўніком якога з’яўляецца Андрэй Раеўскі, уваходзяць людзі розных узростаў і прафесій, аб’яднаныя любоўю да інструментальна-музычнай творчасці.

ВІА “Замкавая гара” браў удзел у розных канцэртах і фэстах, а таксама даваў сольныя канцэрты як у нашай рэспубліцы, так і ва Украіне. Творчае крэда ансамбля — прафесіяналізм, індывідуальнасць і творчы пошук. У дадзены момант калектыў працуе над стварэннем альбома.

Таццяна БОХАН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *