С передачей эстафеты Дня белорусской письменности поздравила копылян депутат парламента Людмила Нижевич

2018-2020 - год малой Родины Актуально Культура

Паважаныя землякі, капыляне!

Мы ганарымся тым, што ў 2021 годзе месцам правядзення XXVIII Дня беларускага пісьменства абраны наш горад  – старажытны Капыль, які багаты гістарычнай спадчынай і духоўнымі традыцыямі народа.

На Капыльшчыне пачыналі сваю творчасць Кузьма Чорны, Адам Русак, Алесь Марціновіч. Тут радзіма вядомага пісьменніка, крытыка Алеся Адамовіча, грамадскага дзеяча і літаратара Цішкі Гартнага (Зміцера Хведаровіча). Наша зямля ўзгадавала многіх іншых творчых асоб.

Упэўнена, што старажытны горад годна прыме гасцей і пазнаёміць са сваёй спадчынай. Бо шлях да таго, каб Капыль стаў сталіцай Дня беларускага пісьменства, быў няпросты. Давялося прайсці не праз адну інстанцыю, каб даказаць, што наш горад дастойны правесці мерапрыемства такога ўзроўню. Але мары збываюцца.

Людміла НІЖЭВІЧ,

старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь