3 июля — День Независимости Республики Беларусь (День Республики)

Актуально Общество

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У жыцці кожнага народа ёсць даты, якія становяцца кропкай адліку новага этапа гісторыі. Для Беларусі гэта дзень вызвалення ад нямецкага агрэсара, дзень, які ўжо даўно з’яўляецца  сімвалам адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму. Сімвалам Незалежнасці!

У гады Вялікай Айчыннай вайны нашы бацькі, дзяды і прадзеды выратавалі родную зямлю ад заняволення, адстаяўшы права на шчаслівае і свабоднае жыццё. За амаль 30 год суверэнітэту і незалежнасці наша краіна дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй  палітыцы. Беларусь стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні, дзе створаны ўмовы для працы і адпачынку, атрымання добрай адукацыі і якаснай медыцынскай дапамогі, нараджэння дзяцей і дастойнай старасці.

Прыемна адзначыць, што важкі ўклад у развіццё і росквіт нашай краіны ўносіць і Мінская вобласць. Яна славіцца сваімі магутнымі прадпрыемствамі, сучаснымі комплексамі, развітымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, шматграннай сацыяльнай інфраструктурай і, вядома ж, найпрыгажэйшымі куткамі прыроды. Але  самае галоўнае багацце – нашы людзі, якія сваімі талентамі, энергічнасцю і працавітасцю выводзяць цэнтральны рэгіён на перадавыя пазіцыі ў рэспубліцы.

Моцнага ўсім здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Аляксандр ТУРЧЫН,

старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

 

Дарагія ветэраны, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Капыльскага раёна!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

3 ліпеня – адна з найважнейшых дат у гісторыі беларускай дзяржавы. Дзень Незалежнасці аб’ядноўвае ўсіх, хто жыве на беларускай зямлі і шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы. Гэта, у першую чаргу, свята нашых адважных дзядоў і прадзедаў, якія праявілі гераізм, стойкасць і веліч духу ў гады вайны. Дзякуючы мужнасці і волі да перамогі франтавікоў, партызан, працаўнікоў тылу, мы жывём у мірнай краіне. Захоўваючы суверэнітэт дзяржавы, нацыянальныя традыцыі, ствараючы духоўныя і матэрыяльныя даброты, мы ўмацоўваем і перадаём нашчадкам каштоўнасці, якія дасталіся нам у спадчыну.

Дарагія жыхары Капыльшчыны! У гэты святочны дзень прыміце самыя добрыя пажаданні: здароўя вам і вашым блізкім, спакою і аптымізму, працоўных і творчых поспехаў! Няхай у небе над нашай мірнай Беларуссю грымяць толькі залпы святочных салютаў, няхай у кожным доме паселіцца шчасце, паразуменне і любоў!

З павагай, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван ГАЛАВАТЫ

 

Дарагія жыхары Капыльшчыны, шаноўныя ветэраны

Вялікай Айчыннай вайны і працы!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі), з 76-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Словы ўдзячнасці мы адрасуем нашым дарагім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны: мы ганарымся вамі, шаноўныя, і ніколі не забудзем ваш подзвіг. Лепшыя традыцыі, духоўную спадчыну надзейна захоўваюць і прымнажаюць нашчадкі пакалення пераможцаў. У руках нашай таленавітай, энергічнай, мэтанакіраванай моладзі – заўтрашні дзень і лёс нашай краіны. Няхай вам, маладыя людзі, спадарожнічае ўдача ва ўсіх добрых справах.

Вялікі дзякуй цяперашнім працаўнікам, якія робяць усё магчымае дзеля росквіту роднай Беларусі і сваёй малой радзімы.

Паважаныя землякі! Ад усёй душы жадаю вам міру, ладу і згоды, моцнага здароўя, шчаслівых падзей у жыцці, няхай кожны дзень будзе напоўнены дабром і цеплынёй, прыносіць радасць і задавальненне.

Людміла Ніжэвіч,

старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

Дарагія землякі!

Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, адстаялі незалежнасць Радзімы.

У ліку тых, хто прымаў удзел у вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак ад фашыстаў, нямала былых жыхароў Капыльшчыны. А сёння на нашых прадпрыемствах, ва ўстановах, у арганізацыях працуюць іх дзеці і ўнукі, якія годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў, бяруць новыя вышыні, дасягаюць новых вытворчых здзяйсненняў і ўпэўнена глядзяць у будучыню.

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.

У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *