Копыльщина в эти дни отмечает 120-летие со дня рождения белорусского классика Кузьмы Чорного

2018-2020 - год малой Родины Актуально Культура

У Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі арганізавана віртуальнае літаратурнае падарожжа пад назвай #Сцежкамі_КузьмыЧорнага.

Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Таццяна Гнецько дэманструе выставу

Яно праходзіць як частка традыцыйнага праекта «Кніга. Пэндзлік. Аловак». Менавіта дзякуючы спалучэнню гэтых трох творчых напрамкаў удаецца вельмі цікава расказаць пра нашых славутых землякоў. Натуральна, што сёлета ўвага арганізатараў праекта была скіравана на вельмі велічную асобу – ураджэнца Капыльшчыны Кузьму Чорнага, паколькі 24 чэрвеня мы адзначаем 120 гадоў з дня яго нараджэння. Паўнавартаснымі партнёрамі праекта выступілі Капыльская дзіцячая школа мастацтваў і Літаратурны музей Кузьмы Чорнага.

Цуда-карані. Фота Людмілы Ніжэвіч
Цуда-карані, пастэль; Рудакоўская Аліна

Каб назапасіць натхненне і больш глыбока пазнаёміцца з жыццёвым шляхам і творчасцю Кузьмы Чорнага, удзельнікам праекта была прапанавана кніжная выстава «Чытаем творы Чорнага». Дарэчы, яна была арганізавана як у віртуальным выглядзе (на сайце раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі і ў групах сацыяльных сетак), так і непасрэдна ў чытальнай зале. Акрамя таго падрыхтавана віртуальнае літаратурнае знаемства «Наш зямляк» і відэафільм «Кузьма Чорны: злачынства і пакаранне беларускага Дастаеўскага».

Цімкавіцкая сакура. Фота Людмілы Ніжэвіч
Цімкавіцкая сакура, акварэль; Семашка Елізавета

Зрабіла значны ўклад у справу ўшанавання славутага земляка і Людміла Ніжэвіч, кіраўнік Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага. Менавіта яе фотаздымкі мясцін Цімкавіч, дзе прайшло дзяцінства нашага знакамітага земляка, паслужылі ўзорамі для малюнкаў юных мастакоў – навучэнцаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. Выхаванцы педагогаў М. Мароз, С. Швайбовіч і А. Маліноўскай свае творы стваралі пры дапамозе акварэлі. пастэлі і праявілі вялікае старанне, уменне, творчае натхненне і пазітыўныя эмоцыі.

Ілюстрацыі да твораў Кузьмы Чорнага

Паказалі свой талент і юныя ўдзельнікі літаратурнага конкурсу «Чытаем творы Кузьмы Чорнага», які праводзіўся цэнтральнай бібліятэкай з 1 лютага да 1 чэрвеня 2020 года. Знайшліся жадаючыя паказаць свой талент у намінацыях «Чытай сваё» і «Творчасць класіка натхняе». З лепшымі работамі можна пазнаёміцца на сайце бібліятэкі. Удзельнікі конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

 

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *