Выпускники Слободокучинской средней школы присоединились к Всебелорусской акции «Спасибо, учитель, спасибо школа!»

Актуально Образование

Выпуск 2020 года. Яны малайцы, не скарыліся перад эпідэміялагічнымі абставінамі. Прыходзілі на заняткі і паказвалі выдатныя веды.  Выпускнікі 11 класа аднадушна прынялі рашэнне актывізаваць работу ў межах рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе – 75!». 9 мая ў Дзень Перамогі разам з настаўнікамі выйшлі на мітынг, аддаючы павагу тым, хто прынёс мірнае неба над роднай краінай. А яшчэ разам з членамі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» праводзілі Урокі мужнасці і патрыятызму «Юнгі Перамогі», «Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна», займаліся добраўпарадкаваннем брацкіх пахаванняў.

■ Выпускнікі Слабадакучынскай СШ з настаўнікамі

Як члены БРСМ, правялі таварыскі матч па міні-футболе памяці дырэктара школы і франтавіка Івана Трацэўскага паміж камандамі выпускнікоў 9 і 11 класаў. Яны ўдзячны педагагічнаму калектыву за падтрымку і прафесіяналізм.

Пасля апошняга школьнага экзамену па гісторыі Беларусі выпускнікі сфатаграфаваліся на памяць з педагогамі, якія прымалі ў іх іспыты: С.К. Астрэйкай, настаўніцай гісторыі Песачанскай СШ, В.П. Кандыбовіч, дырэктарам Слабадакучынскай СШ, Н.Л. Бохан, настаўніцай геаграфіі, Б.М. Дзенісюком, намеснікам дырэктара Слабадакучынскай СШ.

Барыс ДЗЕНІСЮК,

член ГА «Беларускі саюз журналістаў»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *