Ученица Тимковичской СШ была награждена Дипломом ІІІ степени на областном этапе республиканского конкурса «Живая классика»

Актуально Образование

Сваім дасягненнем у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» пяцікласніца з Цімкавіч прадэманстравала, што землякі Кузьмы Чорнага на самай справе вельмі таленавітыя людзі.

■ Сабрына Сабалеўская і Таццяна Маляўка

Навучэнка Цімкавіцкай СШ імя Кузьмы Чорнага Сабрына Сабалеўская ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені сярод удзельнікаў  2-й узроставай катэгорыі (5–6 класы) па выніках названага творчага спаборніцтва. На суд высокага журы, у склад якога ўвайшлі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомыя паэты, супрацоўнікі выдавецтва для дзяцей «Элбіпрэс», Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, дзяўчынка падрыхтавала  верш Алеся Бельскага «Ляцеў бусел з кірмашу». Дапамагала Сабрыне настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Рыгораўна Маляўка.

– Верш Алеся Бельскага мы выбралі зусім невыпадкова, – каменціруе вынікі Таццяна Рыгораўна. – Па-першае, гэта наш зямляк, а зараз працягваецца Год малой радзімы, і аддаць перавагу ўраджэнцу Цімкавічаў – вельмі сімвалічна. Да таго ж Алесь Бельскі наведваў нашу школу і падарыў адну са сваіх кніг. Па-другое, верш вельмі лёгка «лёг» на характар самой выканаўцы, дзяўчынкі жвавай і эмацыянальнай. Дарэчы, Сабрына і сама цікавіцца беларускай культурай, актыўна бярэ ўдзел у класных і школьных мерапрыемствах.

Усяго ж у мерапрыемстве прынялі ўдзел 114 навучэнцаў 1–10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *