Когда заботы не только о земле. Мелиораторы Копыльщины отметили профессиональный праздник

Актуально Экономика

Кожны год у першую нядзелю чэрвеня меліяратары Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята.

Запатрабаваная і неабходная праца – ператвараць зямлю ва ўрадлівыя сельгасугоддзі, на якіх закаласуе пшаніца, зашуміць сакавітая трава, пацягнецца да сонца бульба. І ўсё гэта – дзякуючы працы меліяратараў, якую простай не назавеш.  Сярод іх і перадавік вытворчасці машыніст экскаватара Уладзімір Баран (на здымку), стаж працоўнай дзейнасці якога сёлета дасягнуў сарака гадоў на адным прадпрыемстве.

Прадстаўнікі гэтай прафесіі павінны ўмець выкарыстоўваць самыя новыя дасягненні, быць тэхнічна адукаванымі, дальнабачнымі. Больш за тое, адрознівацца вынослівасцю, загартоўкай, паколькі ім даводзіцца працаваць на адкрытым паветры, у любое надвор’е і ў любую пару года.

Віктар Лазоўскі

– Галоўным у нашай дзейнасці застаецца аднаўленне і догляд меліярацыйных зямель, – адзначыў у ходзе гутаркі намеснік дырэктара прадпрыемства Леанід Станіслаўчык. – Праводзіцца комплекс работ па падтрыманні ў належным стане дзеючых меліярацыйных сістэм Капыльшчыны. Напрыклад, ад заглейвання з пачатку года ачышчана 36,86 км каналаў пры плане на паўгоддзе 31,95 км, ад хмызнякоў – 26,27 км (27,55 км), адрамантавана 19 гідратэхнічных збудаванняў, за год неабходна будзе абкасіць 1415 км каналаў.

У кастрычніку мінулага года была пачата рэканструкцыя меліярацыйнай сеткі «Волка» агульнай плошчай 87,1 га. На дадзены момант работы выкананы, і ААТ «Ціміразеўскі» на гэтых землях правяло сяўбу сельскагаспадарчых культур. Зараз вядуцца рамонтныя работы на сажалцы ў в. Садавічы.

■ Намеснік дырэктара па механізацыі Сяргей Рыжкоў (злева) з брыгадай на рамонце сажалкі ў в. Садавічы

ПМК-11 – прадпрыемства шматпрофільнае, і яго вытворчыя падраздзяленні выконваюць не толькі меліярацыйныя, але і іншыя работы. Сярод самых значных аб’ектаў, ва ўвядзенні ў строй якіх за апошнія пяць гадоў прымалі ўдзел работнікі ПМК-11, будаўніцтва інжынерных сетак у мікрараёне «Паўночна-заходні» ў Капылі; будаўніцтва напорнай, самацёчнай і ліўневай каналізацыі ў горадзе; укладка 12 сянажна-сіласных траншэй у ААТ «Піянер-Агра», «Прагрэс 2010», «Дусаеўшчына», прымалі ўдзел у будаўніцтве жывёлазабойнай пляцоўкі кааппрама. Зараз вядуць будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў і новага даільна-малочнага блока ў ААТ «Прагрэс 2010», жылых дамоў у ААТ «Піянер-Агра» і «Старыца-Агра», уладкаванне інжынерных сетак.

■ На апрацоўцы ад баршчэўніку Сасноўскага працуе Генадзь Барысёнак

Капыльскія меліяратары прымаюць непасрэдны ўдзел у палявых работах у сельгасарганізацыях раёна – трактарысты Аляксей Сінюк, Юрый Несцер, Уладзімір Храловіч. Акрамя таго ПМК дапамагае ў навядзенні парадку на зямлі (у тым ліку змагаецца з баршчэўнікам Сасноўскага), зносе старых пабудоў.

■ У новым жывёлагадоўчым аб’екце ў ААТ «Прагрэс 2010» муляры Васіль Маркевіч і Уладзімір Крэпскі

У планах сярод самых значных работ на 2020 год – рэканструкцыя аўтамабільнага моста на рацэ Гніліца каля в. Забалацце, акрамя таго прадпрыемства выйграла тэндар на правядзенне работ па рэканструкцыі меліярацыйнай сеткі ў ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна.

Як адзначае галоўны інжынер Леанід Фянюк, шматпрофільная дзейнасць ПМК, праведзенае тэхнічнае пераўзбраенне, мэтанакіраваная тэндарная палітыка, прафесіяналізм калектыву і, безумоўна, умела спланаваная арганізацыя працы спрыяюць павышэнню рэнтабельнасці прадпрыемства. Значная частка прыбытку накіроўваецца на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і развіццё прадпрыемства, стварэнне належных умоў працы, добраўпарадкаванне тэрыторыі.

■ Галоўны бухгалтар Марына Давідоўская з бухгалтарам Жаннай Салаўёвай абмяркоўваюць фінансавыя пытанні

Дырэктар прадпрыемства Леанід Тароцька пастаянна падкрэслівае, што высокія вытворчыя паказчыкі – гэта вынік стараннай працы і добрасумленнага стаўлення да сваіх абавязкаў работнікаў прадпрыемства. Сёння тут працуюць 78 чалавек. Калектыў пастаянна папаўняецца маладымі кадрамі: сёлета на працу прыйшлі выпускнікі Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа: інжынер Ганна Міхалік і майстар Настасся Ногач, якія хутка ўключыліся ў працу. Добрасумленна працуюць машыністы экскаватараў Уладзімір Баран, Аляксандр Вярбіла, Мікалай Касцюк, Сяргей Капцякоў, машыністы бульдозераў Віктар Лазоўскі, Андрэй Тарасевіч, Сяргей Кнышэвіч, будаўнікі Аляксандр Давідовіч, Уладзімір Акула, Ігар Хаміцэвіч, Сяргей Гуліцкі, Васіль Маркевіч, Уладзімір Крэпскі, аглядчыкі меліярацыйных сістэм Сяргей Коршук, Віктар Астрэйка, Аляксандр Дубовік, Аляксей Жданаў, Аляксандр Клюйка, Дзмітрый Нікановіч, Аляксандр Стаскевіч, Віктар Нікановіч, Мікалай Сініца, трактарысты на абслугоўванні меліярацыйных сістэм – Віктар Баўтрук, Генадзь Барысёнак, Андрэй Гаціла, Уладзімір Козіч, Генадзь Гардзей, майстры будаўніча-мантажных работ Валерый Ткачук, Сяргей Мацюш, Міхаіл Паўлюшчык, вадзіцелі па дастаўцы рабочых на аб’екты – Уладзімір Вярбіцкі, Уладзімір Селюценка, Уладзімір Шыманскі, Аляксей Лукша, Аляксандр Міхайлоўскі. Заўсёды з павагай у арганізацыі адносяцца да ветэранаў. У іх ліку — Аляксандр Баскір, Сцяпан Гадлеўскі, Анатоль Радкевіч, Іван Кашэўскі, Іван Пархомчык, Мікалай Кіеня, Святлана Драбеня, Валянціна Ляшчына, Галіна Арлова, Валянціна Шаравар, Зінаіда Халадзінская і іншыя.

■ Майстар Сяргей Мацюш з тынкоўшчыкам Ігарам Хаміцэвічам

– Хачу заўважыць: усё, што робяць меліяратары, – на карысць чалавека, спрыяе навядзенню парадку на зямлі, памнажае яе рэсурс, – падкрэслівае дырэктар Леанід Тароцька. – Я ганаруся сваімі работнікамі, іх адказнасцю і ўменнем вырашаць пастаўленыя задачы.

■ Машыніст экскаватара Сяргей Капцякоў на захаванні пустуючых сядзіб у в. Філіпавічы

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *