В рамках акции «Не оставляйте детей одних!» в Копыле раздали наглядные пособия на тему безопасности

Важное Закон. Безопасность

На працягу трох тыдняў у рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» ратавальнікі Капыльскага РАНС вядуць прафілактычную працу з бацькамі, каб прадухіліць надзвычайныя сітуацыі з удзелам дзяцей.

Адным з такіх спосабаў з’яўляецца раздача наглядна-выяўленчай прадукцыі, каб данесці навучальную інфармацыю да насельніцтва. Гэта дазволіць наглядна вывучыць ці ўсё ў іх доме прадугледжана для бяспекі дзяцей. Работнік Капыльскага РАНС Таццяна Балажынская разам з членам МААП Вячаславам Счастным і актывістам КЮВП Дзмітрыем Сікорскім адправілі бяспечную карэспандэнцыю.

Буклеты апусцілі ў кожную паштовую скрыню, а гэта значыць, што яна дойдзе да свайго адрасата.

Капыльскі РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *