10 мая — День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь

Общество

Сімвалы нашай краіны адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.

У дзяржаўных сімвалах, выбраных беларусамі, няма месца агрэсіўным геральдычным знакам. Наш герб упрыгожваюць кветкі канюшыны і льну, а таксама хлебныя каласы. Яны характарызуюць міралюбівую і квітнеючую Беларусь. Усё гэта ўзбагачае класічную сімволіку і эмблематыку, а сам герб ставяць у рад лепшых узораў існуючых цяпер вышэйшых дзяржаўных знакаў.

Флаг сумяшчае ў сабе зялёны колер жыцця з чырвоным колерам свабоды і вялікіх ахвяр, прынесеных продкамі ў барацьбе за незалежнасць. Яны нясуць пажаданне дабра, поспеху і росквіту ўсім грамадзянам Беларусі і ўсім народам планеты.

Што ж наконт дзяржаўных сімвалаў думаюць нашы землякі? Яны падзяліліся сваімі меркаваннямі.

Аляксандр КАСІНСКІ, старшыня раённай арганізацыі РГА «ДТСААФ»:

— На маю думку, герб і флаг — гэта святыні Радзімы. Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты — ад нацыянальных свят да спартыўных перамог. І ў які б куток свету не закінуў нас лёс, яны заўсёды нагадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь — гэта ўсе мы разам. Наша сімволіка адлюстроўвае незалежнасць, свабоду, працу. Дзяржаўныя сімвалы побач з гімнам і Канстытуцыяй з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі дзяржаўнасці і адлюстроўваюць непарушнае адзінства нашых грамадзян, гістарычныя славянскія карані беларускага народа.

Настасся ВОЙЦІК, вучаніца 11 класа Лясноўскай СШ, член Маладзёжнага парламента:

— Я лічу, што гэта вельмі вялікае свята ў жыцці нашай незалежнай краіны і асабіста кожнага з нас. Літаральна праз месяц мы развітаемся са школай, каб увасабляць свае мары, стаць паўнацэннымі грамадзянамі. У краіне падтрымліваецца ініцыятыва моладзі, створаны ўсе ўмовы, каб мы маглі праявіць сябе.

Дзяржаўныя сімвалы адлюстроўваюць істотна важныя звесткі пра нашу краіну. Яны ўвасабляюць для кожнага Радзіму, асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў. Мы павінны ганарыцца сваім народам і яго слаўнай гісторыяй. Таксама павінны разумець, што будучае нашай краіны залежыць толькі ад кожнага з нас.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *