У Копыльского районного радио своя история

"Слава працы" - 90 лет! Важное

Капыльскае раённае радыё — адна са структурных адзінак рэдакцыі газеты «Слава працы», якая працуе з ёй у цеснай сувязі.

Асноўны акцэнт у радыёпраграмах робіцца на інфармацыйны блок, дзе расказваецца пра падзеі, якімі жыве Капыльшчына. Не абыходзяцца выпускі без актуальных рэпартажаў і інтэрв’ю, замалёвак пра людзей працы.

Гісторыя мясцовага радыёвяшчання даволі сціплая, але яна цесна пераплялася з лёсам раённай газеты. На вялікі жаль, не захаваліся ўсе прозвішчы  работнікаў радыё. Вядома толькі, што пасля вайны перадачы вёў былы партызан Аляксандр Паўлавіч Бохан. Ён знаходзіўся тады ў штаце работнікаў колішняга райкама партыі.

У розныя гады працавалі на радыё Алена Кандыбовіч, Валянціна Паўлюшчык, Усевалад Гурыновіч, Тамара Пратасевіч, Аляксандр Паўлаў, Тамара Корзун, Рыгор Швец, Марыя Шэіна, Таццяна Бурак, Мікалай Лосік. Ужо больш чым дваццаць гадоў рыхтуе перадачу Сяргей Козел і чытае разам з Маргарытай Саковіч.

Праца гэта заўсёды была адной з самых няпростых. Калі чарговы нумар газеты рыхтуе калектыў супрацоўнікаў, то работнік радыё ў адной асобе і карэспандэнт, і гукарэжысёр, і музычны рэдактар. Але гады, аддадзеныя гэтай справе, на думку радыйшчыкаў, з’яўляюцца самымі лепшымі, самымі цікавымі.

На жаль, адышло ў нябыт правадное радыё, з якога пачыналася мясцовае вяшчанне. Яму на змену прыйшлі новыя тэхналогіі. Зараз капыльскае радыё можна пачуць на FM-хвалях не толькі на Капыльшчыне, але і ў суседніх раёнах. Ахоп насельніцтва складае каля 165 тысяч чалавек. Старыя «бабіннікі» і іншая гуказапісная апаратура заменены на сучасную камп’ютарную тэхніку і дыктафоны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *