Они возглавляли районную газету «Слава працы» в разные года

"Слава працы" - 90 лет! Актуально

Ролю рэдактара ў стварэнні газеты цяжка пераацаніць. Ад яго апантанасці, прадбачлівасці, арганізаванасці і ўмення бачыць самае галоўнае ў допісах, ад здольнасці аб’яднаць калектыў для выканання пастаўленых задач залежыць вельмі многае. Згадаем тых, хто ў розныя гады ўзначальваў газету.

Арганізатарам і першым рэдактарам газеты «Калгаснік Капыльшчыны» быў Гаўрыіл Антонавіч Анішчук, які згуртаваў калектыў, селькараўскі актыў. Створана была друкарня. Затым рэдактарамі былі Б.Б. Кацман, І.І. Кучык.

■ Г.А. Анішчук

У пасляваенныя гады рэдактарам з’яўляецца Мікалай Канстанцінавіч Дарашэвіч, якога ў 1952 годзе, падчас вучобы ў партшколе, замяняе інструктар райкама партыі Міхаіл Сямёнавіч Корзун.

■ М.К. Дарашэвіч

Рэдактарамі таксама працавалі А.Ф. Рымашэўскі, Д.М. Хількевіч, М.І. Парфяновіч.

■ М.С. Корзун

Многія  журналісты сваім настаўнікам па праве могуць назваць былога рэдактара раёнкі Віктара Адамавіча Семянкевіча. Ён узначаліў газету, на той час ужо «Слава працы», у сакавіку 1963 года. За 24 гады плённай працы меў багата сустрэч з самымі рознымі людзьмі, праз яго рукі прайшлі тысячы матэрыялаў.

■ В.А. Семянкевіч

І цяпер, нягледзячы на паважаны ўзрост і праблемы са здароўем, ён падтрымлівае сувязь з рэдакцыяй, цікавіцца, як жыве і развіваецца яго родная раёнка. Віктар Адамавіч – член Беларускага саюза журналістаў. Баявыя і працоўныя справы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны адзначаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, шматлікімі медалямі, знакам «Выдатнік друку», мноствам Ганаровых грамат. У 1980 годзе газета была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Вялікім дарадчыкам і, можна сказаць, настаўнікам для журналістаў раёнкі ў свой час быў Іван Іванавіч Пракарына, які ўзначаліў рэдакцыю ў 1987 годзе. А яшчэ яго ўсе ведалі не толькі як рэдактара газеты, але і як таленавітага паэта. Ён па праве з’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў. На жаль, Іван Іванавіч рана пайшоў з жыцця. Але яго імя навечна ўпісана ў гісторыю «Слава працы».

■ І.І. Пракарына

У 1995 годзе на пасаду рэдактара была прызначана Марыя Уладзіміраўна Шэіна. Пры ёй была набыта новая паліграфічная база, камп’ютарная сістэма набору і вёрсткі. У пачатку 1996 года рэдакцыя стала структурнай адзінкай рэдакцыйна-паліграфічнага прадпрыемства «Слава працы», дарэчы, адзінага ў рэспубліцы. Са старога будынка раёнка пераехала ў новы на вул. Трактарнай.

■ М.У. Шэіна

У 2000 годзе прадпрыемства ўзначаліла Таццяна Міхайлаўна Раіцкая. Неабходна было не страціць наватарства, утрымаць дасягнутыя пазіцыі. Таццяна Міхайлаўна лічыць, што для яе «Слава працы» – гэта ўсё свядомае жыццё, пачынаючы з далёкага 1973 года з пяцігадовым перапынкам на вучобу ў Белдзяржуніверсітэце.

■ Т.М. Раіцкая

У 2010 годзе на пасаду галоўнага рэдактара зноў была прызначана Марыя Уладзіміраўна Шэіна, якая ўзначальвае калектыў да сённяшняга дня. Марыя Уладзіміраўна – «Выдатнік друку Беларусі», уладальнік ганаровага звання Беларускага саюза журналістаў «Заслужаны журналіст». Пад яе кіраўніцтвам калектыў двойчы станавіўся лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара», пяць гадоў запар – прызёр абласнога конкурсу на лепшае друкаванае выданне, штогод дасягае перамог у розных намінацыях рэспубліканскіх і абласных конкурсаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *