О том, что писала «Слава працы» в разные года в конце апреля

"Слава працы" - 90 лет! Актуально Общество

У вытрымках з тэкстаў захаваны стыль і арфаграфія таго часу.

1965 г.

Каб рос валакністы

З кожным днём шырыцца фронт палявых работ у сельгасарцелі «Піянер». Механізатары рыхтуюць глебу, пачалі сяўбу яравых збожжавых. У работу ўключана 7 трактараў «ДТ-54» і 4 «Беларусы». Трактарыст Валянцін Бахта ў пятай паляводчай брыгадзе сее лён. Зменную норму выпрацоўкі ён выконвае на 105–110 працэнтаў. Валянцін Бахта пасеяў ужо больш 30 гектараў яравых збожжавых.

Механізатары абавязаліся да Міжнароднага свята – 1 Мая – поўнасцю пасеяць раннія каласавыя культуры. Слова сваё стрымліваюць.

М. САКОВІЧ

1970 г.

Глыбокія веды

У вызначаны час сабраліся на падагульняючыя заняткі слухачы школы асноў марксізма-ленінізма калгаса «Семежава». У кожнага з слухачоў – канспекты, выпіскі з першакрыніц тэарэтыкаў навуковага камунізма Маркса, Энгельса, Леніна.

На заданыя пытанні прапагандыста тав. Латушкі слухачы давалі грунтоўныя адказы і ўсебакова асвятлялі тую ці іншую тэму. Глыбокія веды паказалі М.І. Мінец, В.Ц. Гаўрыловіч, А.К. Башук і іншыя. Трактарыст А.К. Башук добра асвяціў пытанне аб ролі КПСС, як кіруючай і накіроўваючай сіле савецкага народа. Аб ролі асобы ў гісторыі добра расказаў брыгадзір першай паляводчай брыгады В.Ц. Гаўрыловіч. Заняткі прайшлі арганізавана.

Р. НАРКЕВІЧ

1980 г.

Уважлівасць

І.В. Каляда водзіць аўтобус па маршруту Капыль – Шышчыцы. Нам часта прыходзіцца ездзіць на гэтым аўтобусе ў школу і са школы. Мы выходзім на дарогу ўпэўненыя, што не застанемся не заўважанымі гэтым дабразычлівым вадзіцелем. Іван Васільевіч малады яшчэ чалавек, але культуры ў адносінах да пасажыраў можна ў яго павучыцца іншым вадзіцелям.

Г. БЫЧЫНСКАЯ, А. КАЗАК, І. ДЗЕМІДОВІЧ

1986 г.

«Жучкі-павучкі ў шчаўі»

Так называлася крытычная карэспандэнцыя аб нізкай якасці прадукцыі кансервавага цэха саўгаса «Доктаравічы».

Сакратар парткома У.М. Бруёк і старшыня прафкома гаспадаркі С.К. Кваша паведамілі ў рэдакцыю, што востры сігнал газеты абмеркаваны на сходзе работнікаў кансервавага цэха. Крытыка прызнана правільнай. Звернута асаблівая ўвага на ўзмацненне кантролю за выпускам прадукцыі і прыняты меры, каб падобныя факты не паўтараліся.

1999 г.

Мошка натварыла бяды

Выган жывёлы на пашу ў гэтым годзе пачаўся з трывожных сігналаў. У многіх раёнах Брэсцкай, Мінскай абласцей (Салігорскі, Любанскі, Уздзенскі, Слуцкі раёны) прыйшлося даразаць каровы з-за ўкусаў мошкі. У Капыльскім раёне дарэзаны 26 цялушак у калгасе «Крыніца» і 9 галоў кароў з прыватнага сектара (вёскі Цімкавічы, Быстрыца, Ванелевічы, Смалічы, Свідзічы).

Марыя ШЭІНА


Падрыхтавала Марыя ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *