Цікавая форма работы з моладдзю

Актуально Маладзёжная палітыка

Самыя шчырыя, добрыя і адкрытыя людзі жывуць у сельскай мясцовасці. Пераканацца ў гэтым дазволіў  чарговы выезд маладзёжнага перасоўнага шматпрофільнага  цэнтра ў Бабаўнянскі сельсавет. Ужо з раніцы жыхары аграгарадка Лясное віталі ўдзельнікаў і спецыялістаў цэнтра ветлівымі словамі  і  ўсмешкамі. Акрыленыя такой сустрэчай, мы пачалі работу.

На працягу дня з вучнямі  Лясноўскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы працавалі педагог-псіхолаг Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Святлана Мялешка, спецыяліст па бытавых паслугах Капыльскага ТЦСАН  Вольга Беразоўская. Цікавым і пазнавальным быў урок-віктарына, прысвечаны 15-годдзю яднання народаў Беларусі і Расіі, праведезены для старшакласнікаў першым сакратаром райкама ГА “БРСМ” Наталляй Гарбацэвіч. Вучні старэйшых класаў з захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі шматлікія творчыя заданні па тэме незвычайнага ўрока. Педагог-дэфектолаг Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццяна Каляда сустрэлася з бацькамі выхаванцаў Лясноўскага дзіцячага сада, правяла планавую дыягностыку дашкалят.

Была ў рабоце цэнтра ў той дзень і свая інавацыя. Па прапанове раённага краязнаўчага музея, разам з намі ў падарожжа па Капыльшчыне адправілася і перасоўная выстава “Навекі постаць сваю захаваўшыя” – аповед пра нашых землякоў-эмігрантаў пачатку ХХ ст., якія ўнеслі ўклад у сусветнае мастацтва. Як арганізатары, мы хваляваліся: ці знойдзе водгук у вяскоўцаў такая ідэя? Першымі слухачамі стала працоўная моладзь ДП “Саўгас “Лясное”. Цікавыя пытанні  да аўтара праекта, старшага навуковага супрацоўніка музея Таццяны Варанцовай, станоўчыя водгукі пра выставу сведчылі пра поспех такой формы работы з вясковай моладдзю.

У другой палове дня ў рамках прафілактычнай акцыі “Кожнаму дзіцяці – наша ўвага” мы разам з вучнямі і педагогамі з Ляснога адпра- віліся ў госці ў Слабадакучынскую СШ, дзе наведалі школьны музей і прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах “Вясеннія старты”.  

Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ,

начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.