Вместе против COVID-19. Надеемся на Божью помощь

Важное

Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА, настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі:

– Так склалася, што каранавірусная інфекцыя была прызнана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміяй падчас Вялікага посту – перыяду малітвы і навяртання. Гэтая эпідэмія яшчэ раз паказвае, што, нягледзячы на дасягненні ў медыцыне, усё яшчэ існуюць хваробы, з якімі ёй справіцца цяжка. У гэтай перспектыве Вялікі пост павінен стаць благаслаўлёным часам для перамены нашага жыцця.

Як веруючыя людзі, мы спадзяёмся на Божую дапамогу, але разам з тым не можам спакушаць Бога: патрэбны і нашы намаганні. Таму мы праводзім абмежаванні ў арганізацыі мерапрыемстваў з вялікай колькасцю людзей.

Зараз у касцёле мы не цалуем крыж, а ўшаноўваем яго праз паклон ці калена. Падчас богаслужэння не падаём адзін аднаму руку ў знак супакою. Таксама веруючыя не апускаюць рукі ў крапільніцу. Абавязкова праводзім дэзынфекцыю ў храме.

Тыя, хто па стане здароўя не могуць фізічна ўдзельнічаць у святой Імшы, далучаюцца да яе з дапамогаю радыётрансляцыі з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі па нядзелях на першай праграме Беларускага радыё ў 8.15, а таксама відэатрансляцыі на інтэрнэт-партале Catholic.by у 8.15, 10.00, 11.30, 13.00 і 18.30.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *