Работы по благоустройству на территории Тимковичского сельсовета проводятся круглый год

Актуально Общество

Вось і сёлета зімой, улічваючы спрыяльныя ўмовы надвор’я, працавалі амаль без перапынкаў.

Наводзіцца парадак і цяпер. Штотыдзень арганізоўваецца  не менш чым два-тры суботнікі з удзелам работнікаў сацыяльнай сферы, сельвыканкама, прадпрыемстваў і сельгасарганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета.

Сёлета асноўны ўпор зрабілі на ўезд у в. Кукавічы з Нясвіжскага раёна. Тут на цэнтральнай вуліцы было шмат пустуючых участкаў.

— Дзякуючы падтрымцы дырэктара філіяла «Вялікая Раёўка» Івана Дамашэвіча амаль кожны дзень тут працавалі два чалавекі з гаспадаркі з бензапіламі, а мы ўжо сваімі сіламі потым прыбіралі галлё, — расказвае старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. — У цэнтры вёскі работы па ачыстцы ўжо амаль завершаны, засталося выкарчаваць пні і пусціць землі ў севазварот. Спадзяёмся, што пасля пасяўной гэта будзе выканана. Зараз перайшлі на іншы ўчастак Кукавіч, які праглядваецца з праезнай аўтадарогі. Тут неабходна ачысціць каля 25 участкаў. Работа вельмі карпатлівая, але вынік відзён.

Алена Острыкава размаўляе з мясцовай жыхаркай

Акрамя гэтага планамерна наводзіцца  парадак у Вялікай Раёўцы. Мясцовае сельгаспрадпрыемства работы па давядзенні да ладу вул. Капыльскай узяло на сябе. На 12 пустуючых участках праведзена раскарчоўка, рэшткі дрэў збуртаваны і ў хуткім часе будуць захаваны.

На тэрыторыі сельсавета, якая мяжуе з Клецкім раёнам,  пачалі  ачыстку  пустуючых участкаў у в. Дзягцяныя. На дапамогу павінен прыйсці Капыльскі райаграсэрвіс. На гэты год запланавана завяршэнне будаўніцтва парку адпачынку з дзіцячай пляцоўкай у Браткаве і будаўніцтва каплічкі ў Навасёлках.

Вядома, што гэты год знакавы для Цімкавіч: у чэрвені будзе адзначацца 120-гадовы юбілей з дня нараджэння Кузьмы Чорнага. Складзены план мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў населеным пункце. Будзе праведзена рэканструкцыя сквера каля Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.

Ідуць работы па навядзенні парадку і на грамадзянскіх могілках: 90% з іх ужо агароджаны. У канцы мінулага года з’явілася новая агароджа ў Комсічах. У хуткім часе пры дапамозе ААТ «Капыльскае» будуць выдалены пні ад старых дрэў.

Да Дня Перамогі будуць прыбраны тэрыторыі і адрамантаваны помнікі на месцах баявой славы  і воінскіх пахаваннях.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *