Вас вітае “Раніца Капыльшчыны”

Новости

Праграма мясцовага радыёвяшчання пад такой назвай гучыць па правадной сетцы шэсць разоў на тыдзень. Слухаць яе маюць магчымасць звыш сямі тысяч уладальнікаў радыёкропак у горадзе і раёне. Днямі, упершыню, агульны аб’ём вяшчання пачаў складаць 120 хвілін у тыдзень.

Да ўвагі радыёслухачоў – навіны з жыцця краіны, вобласці, раёна, а таксама сустрэчы з цікавымі суразмоўцамі, разнастайныя радыёпраекты. У праграме можна размясціць рэкламу, аб’явы, даслаць віншавальную паштоўку з песняй родным і блізкім людзям.

Рыхтуе перадачы Сяргей Козел – загадчык аддзела радыё і інфармацыі ДУ “Рэдакцыя газеты “Слава працы” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Капыльшчыны”, які працуе на гэтай пасадзе звыш дзесяці гадоў. Ён таксама выступае і ў якасці дыктара разам з Маргарытай Саковіч – намеснікам галоўнага рэдактара.

Раніца Капыльшчыны” гучыць па правадной сетцы шэсць разоў на тыдзень:

аўторак – 6.25 – 6.40;

серада – 11.40 – 12.00;

чацвер – 6.25 – 6.40, 11.40 – 12.00;

пятніца – 11.40 – 12.00;

субота – 8.00 – 8.30.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.