На Копыльщине прошли встречи информационно-пропагандистских групп с трудовыми коллективами

Актуально Общество

Падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва ў раёне прайшлі сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з працоўнымі калектывамі.

■ Старшыня райсавета Ірына Кісляк (справа), начальнік аддзела занятасці Ірына Юха, галоўны інжынер Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Андрэй Нікіфараў, начальнік Капыльскага вузла электрасувязі Віктар Журыд выслухоўваюць пытанні сувязістаў

Так, група на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам выехала ў сельгасфіліял  «Руднае».  Таксама прайшлі  сустрэчы  ў  ЗАТ «Жыліхава», філіяле «Лакнея», Капыльскім дзяржаўным каледжы,  гімназіі № 1 г. Капыля.

Трэба адзначыць, што Капыльшчыну наведалі прадстаўнікі абласных арганізацый. Так, начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Мінаблвыканкама Аксана Таранда пабывала ў Капыльскім райвыканкаме, старшыня Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Гур’ева – у гімназіі № 1 г. Капыля.

Прадстаўнікі калектываў мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх хвалююць. У Рудным была зноў закранута праблема з газіфікацыяй, станам дарог. Адна з удзельніц сустрэчы прасіла дапамогі ў рамонце даху. Жыхары аграгарадка Жыліхава звярталіся наконт слабага напору вады ў водаправодзе і магчымасці правядзення грашовых аперацый у сувязі з закрыццём у іх населеным пункце аддзялення банка.

Галоўны інжынер Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Андрэй Нікіфараў разам з ІПГ на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк сустрэўся з калектывам Капыльскага вузла электрасувязі. Ірына Мікалаеўна расказала пра транспартны комплекс Беларусі і раёна, а Андрэй Аляксеевіч звярнуў увагу на ўкараненне новых відаў паслуг электрасувязістамі.

Сярод узнятых у арганізацыі пытанняў – наконт рамонту тратуара ад дома № 7 па вул. Партызанскай і да скрыжавання з вул. Цімкавіцкай, запраўкі аўтамабіляў газам у Капылі, асфальтавання вуліц Трактарнай і Набярэжнай, устаноўкі святлафора ў цэнтры горада.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *