Пра важнасць гэтай падзеі для горада і раёна гаварыў у інтэрв’ю праграме «Міншчына» тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне» старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык.

Сяргей Міхайлавіч падкрэсліў, што капыльская зямля ўпершыню прыме мерапрыемства такой велічыні. Але гэта вельмі заслужана, бо тут нарадзіліся і выраслі каля 40 вядомых паэтаў і пісьменнікаў Беларусі. У ліку якіх Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Анатоль Астрэйка, Адам Русак і многія іншыя. Сёння капыляне захоўваюць памяць пра іх у музеях, цэняць іх творчасць.
Акрамя шматлікіх мерапрыемстваў у рамках Дня беларускага пісьменства, а гэта літаратурныя чытанні, вечарыны, пастаноўкі, капыляне атрымаюць дастойны падарунак да свята – дзіцячую бібліятэку. Пакуль што яе фонды сумяшчаюцца з дарослай.
Сяргей Пілішчык адзначыў, каб не аказваць фінансавую падтрымку гораду двойчы, на ўзроўні абласнога кіраўніцтва заручаны падтрымкай, каб правесці ў Капылі ў 2021 годзе і абласныя «Дажынкі» Ужо створана рабочая група, распрацаваны план мерапрыемстваў, вызначаны аб’екты, якім будзе нададзена пэўная ўвага.
Як мяркуе кіраўнік раёна, напярэдадні свят Капыль атрымае дадатковы імпульс для развіцця ў плане навядзення парадку, наш гарадок заззяе новымі промнямі.
Сяргей КОЗЕЛ