День белорусской письменности в 2021 году пройдет в Копыле

Актуально Культура

Дзень беларускага пісьменства ў 2021 годзе пройдзе ў Капылі. Да свята застаецца яшчэ амаль паўтара года, але падрыхтоўка ў райцэнтры пачалася ўжо.

Па традыцыі горад, які прымае гасцей, у Дзень беларускага пісьменства абавязкова атрымлівае падарунак. Так, у Слоніме  падчас свята адкрылі  помнік Льву Сапегу, у Рагачове — першую дзяржаўную кнігарню. Для Капыля такім падарункам стане дзіцячая бібліятэка, якую гараджане чакаюць не першы год.

— Зараз дзіцячая  знаходзіцца ў адным будынку з раённай цэнтральнай бібліятэкай. Але да Дня беларускага пісьменства павінна пераехаць ва ўласнае памяшканне. Будаўнічыя работы пачаліся ўжо, — расказаў намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна.

Новае аблічча набудуць больш за дзясятак аб’ектаў райцэнтра. Будуць адрамантаваны фасады будынкаў райвыканкама, бальніцы, цэнтра культуры, гімназіі, касцёла Святых Пятра і Паўла. Запланаваны абсталяванне трыбун і стадыёна фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, рэканструкцыя плошчы Леніна. Рамонтныя работы правядуць  і ў краязнаўчым музеі.

Традыцыя святкавання Дня беларускага пісьменства ўзнікла ў 1994 годзе, адзначаецца ён у першую нядзелю верасня. Сёлета свята прымае горад Бялынічы Магілёўскай вобласці.

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *