На заседании Тимковичского сельисполкома утвердили план основных мероприятий на текущий год

Важное Общество

На пасяджэнні Цімкавіцкага сельвыканкама зацвердзілі перспектыўны план асноўных мерапрыемстваў на бягучы год.

Вялікая ўвага нададзена добраўпарадкаванню населеных пунктаў і ўзаемадзеянню з арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета. За ўсімі суб’ектамі гаспадарання замацаваны пэўныя аб’екты, дзе неабходна будзе падтрымліваць належны парадак.

Паколькі бягучы год будзе праходзіць пад знакам 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага, ільвіная доля работ будзе накіравана на добраўпарадкаванне месц, звязаных з гэтымі датамі. Безумоўна, вялікая ўвага будзе надавацца помнікам і мемарыялам, напрыклад, помніку ахвярам яўрэйскага гета, помніку пагранічнікам і г.д. Новы выгляд набудзе сквер ля Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага, плануецца адрамантаваць і сам будынак установы культуры, будуць усталяваны ўказальнікі з назвамі турыстычных аб’ектаў, звязаных з жыццём пісьменніка-земляка, і мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў Кузьма Чорны ў Цімкавічах.

У большасці населеных пунктаў прадоўжыцца работа па добраўпарадкаванні грамадзянскіх могілак  —  выконвацца яна будзе з удзелам мясцовых жыхароў. Таксама не пакінуць без увагі пустуючыя сядзібы і безгаспадарныя зямельныя ўчасткі, якія плануюць увесці ў севаабарот.

Сёлета будзе завершана работа па будаўніцтве каплічкі ў в. Навасёлкі і добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол яе, мяркуюць, што і жыхары аг. Браткава ў хуткім часе змогуць бавіць вольны час у парку адпачынку, работы па абустройстве якога ўжо пачаліся. І гэта толькі адзінкавыя прыклады работ па добраўпарадкаванні, якія запланавана правесці на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета ў 2020 годзе.

Увогуле ў перспектыўны план унесены мерапрыемствы, якія тычацца гаспадарчай дзейнасці, работы з пажылымі людзьмі, моладдзю і цяжкімі сем’ямі, шмат увагі надаецца культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *