В период Рождества и после праздников у католиков происходит душепастырское посещение семей. Расписание

Важное Общество

У перыяд Божага Нараджэння і пасля свят у кожнай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў — так званая каляда.

Каляда — гэта перш за ўсё падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб апецы ў наступным, а таксама магчымасць асабістага знаёмства са святаром.

Заходняя традыцыя, а таксама ўжо і наша, раіць пісаць на дзвярах дамоў, кватэр асвячонаю крэйдаю літары «С+М+В» + год альбо (K+M+B+год). Гэтыя першыя літары з лацінскага выразу: «Christus mansionem benedicat» («Няхай Хрыстус благаславіць дом»), а таксама першыя літары імёнаў трох мудрацоў. Цяпер візіт святара азначае не толькі благаслаўленне дома, але і сустрэчу пастыра з вернікамі.

Для таго, каб дадзеная рэлігійная падзея прайшла належным чынам, неабходна стварыць адпаведныя ўмовы: заслаць стол белым абрусам, на якім будуць знаходзіцца крыж, свечка.

Асаблівасцю душпастырскай сустрэчы з’яўляецца тое, што ў ёй павінна ўдзельнічаць уся сям’я (і толькі адна). Пастырскае наведванне мае характар хатняга набажэнства. Яно можа распачынацца з абраду благаслаўлення сям’і разам з супольнаю малітвай і разважаннем над Божым словам.

Часам наведванне распачынаецца са спеву калядкі, якую разам з сям’ёй спявае і святар. Вітаючыся словамі «Спакой гэтаму дому», святар жадае, каб у гэтым доме пастаянна прысутнічаў Хрыстус, які сваім з’яўленнем на свет прынёс людзям спакой. Пасля гэтага прывітання адбываецца благаслаўленне ўсёй сям’і і дома з акрапленнем усіх прысутных асвячонаю вадою.

Са святаром стараюцца сустрэцца ўсе члены сям’і. Гэта добры час для прыватных размоў са святаром, падчас якіх у хатняй атмасферы можна пачуць адказы на хвалюючыя пытанні.

Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА,

настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла, г. Капыль


У нашай парафіі наступны парадак каляды:

Пачатак а 12.00

09.01.2020 – в. Чарнагубава, аг. Цімкавічы

10.01.2020 – в. Якубавічы, в. Руднае

11.01.2020 – аг. Мажа, в. Чырвоны Партызан

12.01.2020 – аг. Мажа (вул. Шастакі і  Зарэчча)

13.01.2020 – в. Печураны, в. Бабавенка, в. Бабоўня, в. Рымашы

14.01.2020 – в. Язвіны, в. Лоцвіны, аг. Лясное

15.01.2020 – в. Думічы, в. Слабада-Кучынка

З 16.01.2020 па 17.01.2020 можна будзе запрасіць святара ў іншыя вёскі, ці калі хто не зможа прыняць у адпаведны час, але загадзя дамовіўшыся, ці ў Касцёле, ці па тэл. 8(029)284-38-13

18.01.2020 – г. Капыль да вул. Цімкавіцкай

19.01.2020 – г. Капыль ад вул. Цімкавіцкай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *