Акция «Минщина спортивная. Зима» прошла в Копыльском районе

Образование

Ва ўстановах адукацыі Капыльскага раёна 14 снежня праведзена 39 спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў.

Як паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, гэта былі як унутрышкольныя спаборніцтвы па міні-футболе, турніры па шашках і настольным тэнісе, так і спартыўныя мерапрыемствы з удзелам бацькоў, гульнявыя праграмы, спартыўныя гадзіны. Напрыклад, у Грозаўскім ВПК д/с – СШ прайшоў дзень гімнаста. На базе ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага» адбыліся раённыя спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве «Абаронца Айчыны».

Усяго ў мерапрыемствах у Капыльскім раёне прынялі ўдзел 1837 навучэнцаў і 135 педагогаў.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *