Жители Слобода-Кучинки встретились с председателем Копыльского райисполкома Сергеем Пилищиком

Актуально Общество

Жыхары в. Слабада-Кучынка днямі мелі магчымасць сустрэцца са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам.

Напачатку Сяргей Міхайлавіч пазнаёміў з жыццём раёна і прапанаваў весці размову ў форме дыялогу. Вяскоўцы падтрымалі гэту прапанову.

■ Сяргей Пілішчык (другі злева) гутарыць з мясцовым актывам

Ад імя жыхароў Слабада-Кучынкі шэраг самых набалелых пытанняў узняла старшыня мясцовага сельвыканкама Нэлі Гусева. У прыватнасці, падчас адной з рэарганізацый сельгаспрадпрыемства (2004 год), цэнтрам якога была Слабада-Кучынка, лёс шэрага аб’ектаў застаўся нявырашаным. І сёння лічацца праблемнымі будынкі лазні, гандлёва-грамадскага цэнтра, пустуючых дамоў.

Застаецца ў населеным пункце праблема з дарожным пакрыццём некаторых вуліц, са спілоўваннем старых таполяў (асабліва каля дзіцячага сада). Прасілі вяскоўцы зацвердзіць графік прыезду аўтамагазіна райспажыўтаварыства і звярнуць увагу на іншыя пытанні.

Кіраўніка раёна таксама цікавіла работа з асацыяльнай катэгорыяй грамадзян, узаемадзеянне мясцовай улады, насельніцтва з ААТ «Старыца-Агра», якое атрымала высокую ацэнку прысутных.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *