Работы по благоустройству территорий сельсоветов на Копыльщине идут круглый год

Актуально Общество

Праўда, з-за не зусім спрыяльнага надвор’я яны крыху прыпыняюцца, тым не менш тыя, якія ёсць магчымасць выконваць, працягваюцца. Напрыклад, адным з асноўных відаў з’яўляецца знос старых пабудоў. Ва ўсіх сельсаветах вядзецца работа ў гэтым напрамку. План захавання на гэты год 125 дамоў амаль выкананы. Як запэўніла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, за другую палову снежня тыя лічаныя дамы, што засталіся, павінны быць захаваны. 61 пустуючы дом па раёне знаходзіцца зараз у стадыі разборкі. Ёсць сельсаветы, якія значна перавыканалі план. У іх ліку — Цімкавіцкі, дзе з запланаваных 20 дамоў фактычна знесены 31. Значную дапамогу ў правядзенні гэтых работ аказваюць мясцовыя сельгаспрадпрыемствы.

■ Ідзе навядзенне парадку на пустуючай сядзібе ў в. Садавічы

Шмат зроблена і па зносе старых агароджаў: пры плане 4350 м іх ліквідавана 12 670, найбольш у працэнтных адносінах у Грозаўскім і Доктаравіцкім сельсаветах. У той жа час, у тым ліку і насельніцтвам, іх адрамантавана звыш 4000 м, устаноўлена — звыш 15 800 м.

Як вядома, шмат клопату патрабуе навядзенне парадку на грамадзянскіх могілках. Пастаўлена задача кіраўніцтвам раёна канчаткова разабрацца з гэтым пытаннем да 20 снежня. Устаноўлена каля 2000 м новых агароджаў. Найбольш актыўна ў гэтым напрамку працуюць Бабаўнянскі, Слабада-Кучынскі, Бучацінскі і Доктаравіцкі сельсаветы. Пастаянна праводзіцца ачыстка ад драўнінна-хмызняковай расліннасці.

Заклапочанасць выклікае і праблема са з’яўленнем стыхійных звалак. Здаецца, жыллёва-камунальнай гаспадаркай за сімвалічную плату арганізаваны вываз смецця з кожнага населенага пункта, аднак не ўсе карыстаюцца гэтым. Таму з пачатку года ў раёне давялося ліквідаваць 494 стыхійныя сметнікі. ЖКГ удасканальвае сваю работу: цяпер з кантэйнерных пляцовак аграгарадкоў смецце будзе вывозіцца два разы на тыдзень.

Восенню актывізавалася спілоў-ванне старых і аварыйных дрэў. Іх  ужо  ліквідавана звыш 2800.  Ра-зам з тым пры плане пасадкі ўвесну 7294 і ўвосень  2178  дрэў  пасаджана   каля 12 500 саджанцаў, звыш 1500 кустарнікаў. Найбольшыя аб’ёмы работ выкананы ў Цімкавіцкім, Пацейкаўскім сельсаветах. Будуць яны прадаўжацца і надалей, гэтак жа, як і іншыя. Сельвыканкамамі распрацаваны планы па добраўпарадкаванні на наступны год, што, безумоўна, зробіць наш край больш прыгожым.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *