Представительство Белгосстраха по Копыльскому району отметило свой профессиональный праздник

Актуально Общество

Пры заключэнні дагавора з Белдзяржстрахам людзі добра разумеюць, што, афармляючы страхоўку, яны набываюць упэўненасць у тым, што ў выпадку няшчасця не давядзецца шукаць сродкі на аднаўленне маёмасці або лячэнне.

— Наша жыццё непрадказальнае, рознае ў ім здараецца, — гаворыць дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раёне Мікалай Місючэнка. — Аднак страты ад некаторых непрадбачаных рызыкоўных момантаў можна мінімізаваць з дапамогай страхавання. Белдзяржстрах сёння прапануе сваім кліентам шырокі спектр страхавых паслуг па відах абавязковага і добраахвотнага страхавання, уключаючы комплексныя пакеты страхавання.

■ Дырэктар прадстаўніцтва Мікалай Місючэнка (трэці справа) з калектывам

Найбольш папулярнымі з’яўляюцца: добраахвотнае страхаванне кватэр, дамоў, хатняй маёмасці, жывёлы, транспартных сродкаў, жыцця і здароўя ад няшчасных выпадкаў у быце і на вытворчасці, захворванняў. З кожным годам усё больш і больш людзей прыходзяць да думкі аб тым, каб застрахаваць сябе і сваю маёмасць ад небяспекі, паколькі больш эфектыўнага спосабу абароны ад разнастайнай рызыкі чалавецтва пакуль не прыдумала.

За дзесяць месяцаў гэтага года прадстаўніцтвам заключана 25 613 дагавораў страхавання, сабрана страхавых узносаў на суму 737,2 тысячы рублёў. За гэты ж час паступіла 420 заяў грамадзян аб выплаце страхавой кампенсацыі. Як паведаміла галоўны бухгалтар прадстаўніцтва Наталля Пуставая, заявы ў асноўным датычыліся добраахвотнага страхавання транспартных сродкаў, грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, добраахвотнага страхавання пабудоў і маёмасці грамадзян. Усе звароты разгле-джаны ў самыя кароткія тэрміны, выплаты право-дзяцца нават у выпадку мінімальнага пашкоджання маёмасці.

У капыльскім прадстаўніцтве Белдзяржстраху працуюць 28 чалавек, з якіх 15 — страхавыя агенты, 11 — спецыялісты. З чэрвеня 2019 года ўзначальвае арганізацыю Мікалай Місючэнка. Ён змяніў на пасту ветэрана Івана Віктаравіча Янава, агульны стаж якога ў страхавой службе складае 39 гадоў, з іх дырэктарам — 13.

Увогуле, у прадстаўніцтве сфарміраваўся працаздольны калектыў, які кіруецца сваім стылем аказання паслуг насельніцтву. Сярод вопытных работнікаў, якія працуюць звыш 20 гадоў, можна назваць Валянціну Лазюк (у галіне яна 31 год), Васіля Багдановіча, Ніну Клочку, Жанну Лобан, Наталлю Муху, Іну Пылілу, Ганну Саніковіч, Ірыну Сердзюкову, Любоў Скрыннік. Яны не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і тонкія псіхолагі. Работу будуюць па прынцыпе індывідуальнага падыходу да кліента, умеюць пераканаць яго ў неабходнасці заключэння дагавора.

З асаблівай павагай у калектыве адносяцца да ветэранаў працы. Іх тут васямнаццаць. Добрым словам успамінаюць да асабістых і дзяржаўных свят.

Радуе і тое, што калектыў абнаўляецца. Напрыклад, сёлета ён папоўніўся трыма спецыялістамі.

— Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць з прафесійным святам усіх работнікаў нашага прадстаўніцтва, шаноўных ветэранаў, — сказаў на развітанне Мікалай Місючэнка, — падзякаваць за старанне, кампетэнтнае вырашэнне розных пытанняў. Дзякуй страхавальнікам за давер да нашай арганізацыі. З Белдзяржстрахам заўсёды на-дзейна і ўпэўнена.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *