С 14 по 21 ноября в Копыльском районе прошел 2-й этап акции «Не прожигай свою жизнь!»

Закон. Безопасность

Імкнучыся звярнуць увагу грамадзян на факт небяспекі курэння, з 14 лістапада інспекцыя нагляду і прафілактыкі Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведала шэраг працоўных калектываў. У ходзе акцыі работнікаў прадпрыемстваў праінфармавалі аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі і растлумачылі ім асноўныя правілы бяспекі, уручылі прафілактычныя памяткі і брашуры. Акрамя таго, усе жадаючыя змаглі памяняць цыгарэту на цукерку.

Сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў пажарных навучэнцамі гімназіі №1 горада Капыля завяршыўся другі этап акцыі. Навучэнцы ўручалі памяткі гараджанам, расказвалі пра небяспеку курэння ў ложку, тым больш у стане алкагольнага напою, таксама прапаноўвалі абменьваць цукеркі на цыгарэты.

У раёне за 2019 год на пажарах загінула 4 чалавекі, меркаванай прычынай гібелі стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Як кажуць у народзе, іскру тушы да пажару — бяду адводзь да ўдару, а каб яна не адбылася, дастаткова быць асцярожным і ўважлівым ў адносінах да сябе і сваіх блізкіх.

Таццяна  Балажынская,

Спецыяліст СпіН Капыльскага РАЧС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *