Да здароўя – свабодным стылем

Время молодых Наша здароўе Спорт

Райкам ГА “БРСМ” надае вялікую ўвагу здароваму ладу жыцця. З гэтай нагоды сумесна з аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму, аддзелам па справах моладзі райвыканкама, раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь” былі праведзены  традыцыйныя спаборніцтвы па плаванні сярод працоўнай моладзі Капыльшчыны.

Пераможцы індывідуальнага заліку Таццяна Грынкевіч і Яўген Чыркун

На 50-мятровай дыстанцыі лепшы вынік свабодным стылем паказаў Яўген Чыркун з Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (33,09 сек.). Другі час застаўся за Барысам Талейкам з ЦРБ (33,69), а трэцім на фінішы  быў Дзмітрый Фядотаў з ЖКГ (34,64). У жанчын самай хуткай стала Таццяна Грынкевіч з каманды ДЮСШ РК прафсаюза работнікаў АПК. Усяго 15,81 секунды спатрэбілася ёй, каб пераадолець 25 метраў дыстанцыі. Другі час паказала Вікторыя Рудая з ЖКГ (18,56), а трэці – Ганна Скуба з ЦРБ (19,35).

У агульнакамандным заліку першынствавалі плыўцы з ЖКГ. На другім месцы апынуліся аматары спорту РАНС. Трэцюю прыступку п’едэстала гонару заняла ЦРБ. Хацелася б асобна адзначыць адзіную сельскую каманду, якая не праігнаравала гэты маладзёжны старт, —  ДП “Грозава-Агра” ў складе Аксаны Кошалевай, Аляксандра Машэя і Віталя Старадубца.

Пераможцы і прызёры атрымалі памятныя падарункі ад арганізатараў спаборніцтваў.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *