В рамках месячника по благоустройству проводилась работа во всех сельсоветах Копыльщины

Важное Общество

У рамках месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторый (на працягу кастрычніка) праводзілася работа ва ўсіх сельсаветах.

■ На пасадцы сосен навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа

Капыльскі  сельсавет

Як паведаміла старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, у іх работы праводзіліся згодна з планам. У адпаведнасці з ім уведзена ў севазварот тэрыторыя былога сада ў в. Вусава. Аформлены два зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва жылых дамоў для шматдзетных сем’яў у Скабіне і Мажы. Знесены дом па вул. Цэнтральнай у Вусаве.

На працягу месяца спілавана 22 аварыйныя дрэвы і ў гэты ж час пасаджана 150 маладых дрэўцаў і 28 кустарнікаў.

За гэты ж час праведзена ўборка на сямі пустуючых участках у Дусаеўшчыне, Старым Капылі і Вусаве.

Вялося добраўпарадкаванне вул. Зарэчча ў Мажы з устаноўкай дэкаратыўных форм, лавачак, спартыўнага інвентару.

Праведзены рамонт дарожнага пакрыцця вул. Шастакі ў Мажы. Сіламі Капыльскай ЖКГ зроблена падсыпка і грэйдзіраванне.

Насельніцтвам заменена 150 м старых агароджаў на новыя.

З усіх 12 грамадзянскіх могілак вывозілася смецце, спілоўваліся дрэвы на могілках у Вусаве. Прыбіралася тэрыторыя і каля воінскіх помнікаў і пахаванняў.

Блеўчыцкі сельсавет

Па словах старшыні Блеўчыцкага сельвыканкама Леаніда Чарніковіча, асноўныя работы праводзяцца на тэрыторыях, замацаваных за арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі, праводзіцца растлумачальная работа і з насельніцтвам, арганізоўваюцца суботнікі з жыхарамі шматкватэрных дамоў, прадстаўнікамі сацыяльнай сферы па населеных пунктах.

Прыведзены ў парадак грамадзянскія могілкі і воінскія пахаванні.

За месяц пры дапамозе сельгаспрадпрыемства ліквідаваны два вялікія стыхійныя сметнікі ў Лешні і Быстрыцы.

У Дзярэчыне і Быстрыцы высаджаны маладзенькія дубы і бярозы, з’явіўся сасновы парк каля Быстрыцкай участковай бальніцы.

Па ўсіх населеных пунктах знесена дзевяць пустуючых дамоў, у асноўным у Блеўчыцах, Дзярэчыне, Лешні, праводзіцца работа па адшукванні наследнікаў для таго, каб кінутыя сядзібы прыводзіліся ў парадак.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *