Члены смотровой комиссии при Потейковском сельисполкоме посетили домовладения в д. Душево

Важное Закон. Безопасность

Члены назіральнай камісіі пры Пацейкаўскім сельвыканкаме наведалі домаўладанні ў в. Душава

■ Падчас наведвання домаўладання І.І. Кашляк

На жаль, некаторыя грамадзяне не клапоцяцца пра бяспеку і дапускаюць парушэнні элементарных правіл пажарнай бяспекі, што часта прыводзіць да непапраўных наступстваў. З мэтай выявіць факты, якія прадстаўляюць пагрозу для жыццядзейнасці чалавека, у раёне створаны і працуюць назіральныя камісіі.

Так, нядаўна быў праведзены рэйд з назіральнай камісіяй у в. Душава Пацейкаўскага сельсавета. У рабоце камісіі ўпор робіцца на прафілактычную і інфармацыйна-тлумачальную работу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва. Наведалі такія катэгорыі насельніцтва, як адзінокія, адзінока пражываючыя, шматдзетныя сем’і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.

Пры наведванні дамоў асноўная ўвага надавалася стану пячнога ацяплення. Начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста аг. Пацейкі Алег Заяц дасканала правяраў стан печаў і комінаў. Таксама ў яго поле зроку трапляе стан электраправодкі і наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў — адзіна дзейсных прылад, якія папярэджваюць аб пажары. У спецыяліста па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Веранікі Баран свая сфера адказнасці — умовы пражывання падапечных. У складзе назіральнай камісіі абавязкова прысутнічае медработнік, бо даводзіцца заходзіць і ў дамы інвалідаў, састарэлых і ў сем’і з малалетнімі дзецьмі. На гэты раз у складзе камісіі загадчык Душаўскага ФАПа Жанна Вайтовіч. Старшыня Пацейкаўскага сельсавета Сяргей Цвірко каардынуе ўсю работу, з’яўляецца своеасаблівым правадніком па дамах, дзе яго добра ведаюць.

У ходзе абследавання шматдзетнай сям’і Рымашэўскіх былі ўстаноўлены тры аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Справа ў тым, што сям’я абустройвае новы дом і гэтае ўстройства пакуль не было ўсталявана.

Ва ўсіх адзінока пражываючых, якія былі наведаны, ацяпленне і электраправодка знаходзіліся ў спраўным стане. Гаспадарам домаўладанняў уручылі рэкамендацыі па захаванні правіл пажарнай бяспекі. Было адзначана, што за станам электраправодкі трэба сачыць вельмі старанна, не перагружаць сетку, не пакідаць уключанымі электрапрыборы, сыходзячы з хаты. Пры з’яўленні пахаў гарэлай ізаляцыі або дыму трэба неадкладна адключыць усе электрапрыборы.

З усімі грамадзянамі праведзены прафілактычныя гутаркі і ўручаны буклеты па бяспецы жыццядзейнасці. Спецыялісты нагадалі, што трэба задумацца пра бяспеку сваіх ацяпляльных прыбораў і прывесці іх у спраўны стан. А бацькам малалетніх дзяцей яшчэ раз нагадалі, што маленькіх дзяцей адных пакідаць, нават на кароткі прамежак часу, нельга!

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *