В Копыле прошел торжественный митинг к 102-й годовщине со Дня Октябрьской революции

Актуально Общество

Каля помніка Леніну ў Капылі прайшоў урачысты мітынг да 102-й гадавіны з Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мітынг памяці — гэта, у першую чаргу, гістарычны ўрок для моладзі, якой належыць ведаць гісторыю сваёй краіны, імкнуцца зразумець матывы ўчынкаў людзей, якія імкнуліся памяняць жыццё да лепшага не толькі для сябе, але і для нашчадкаў, і пастарацца зрабіць правільныя высновы з рэвалюцыйных і паслярэвалюцыйных падзей.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, члены РА КПБ, кіраўнікі і супрацошнікі некаторых упраўленняў, аддзелаў і ўстаноў, прадстаўнікі грамадскіх фарміраванняў раёна, вучні капыльскіх школ.

На мітынгу выступілі член бюро Капыльскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Цвірко, член Савета Мінскай абласной арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз афіцэраў” Барыс Дзенісюк, якія ўзгадалі падзеі тых далёкіх часоў і значнасць свята. Навучэніц гімназіі № 1 г. Капыля Ілля Мароцкі цудоўна прачытаў верш пра Беларусь. Вёў мітынг старшыня раённага аб’яднання грамадскіх арганізацый і палітычных партый Аляксандр Касінскі.

Да помніка Леніна ўскладзены чырвоныя гваздзікі як сімвал таго, што мы помнім гісторыю нашага народа, нават калі яе падзеі былі не самымі адназначнымі, і цэнім мір на нашай зямлі, які з’яўляецца найбольшай каштоўнасцю.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *