Копыляне приняли участие в конкурсной программе «Мая зямля – маё каханне» XVI фестиваля «Напеў зямлі маёй»

Важное Культура

Капыляне прынялі  ўдзел у конкурснай  праграме «Мая зямля – маё каханне» XVI фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй», які прайшоў у Мар’інай Горцы.

Гонар раёна абараняў народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра» раённага цэнтра культуры сумесна з узорнай студыяй эстраднага вакалу «Клио». Капыльскія артысты падрыхтавалі кантрасны музычны нумар «Алілуя кахання» з мюзікла «Юнона і Авось» на словы А. Вазнясенскага, музыка А. Рыбнікава, у сярэдзіну якога была ўключана дынамічная кампазіцыя «Калі Каханне ў Сэрцы Тваім» з кінафільма «Адліга» на словы Канстанціна Меладзэ.

Сваімі ўражаннямі ад  фестывалю падзяліліся

непасрэдныя яго ўдзельнікі.

Кіраўнік узорнай студыі эстраднага вакалу «Клио» Таццяна Ермаловіч:

— Вялікую ўдзячнасць хочацца выказаць усёй камандзе, якая працавала над нумарам, Аляксею Траццяку за зняты відэаролік  і анонс, які сваім мілагучным голасам агучыла Любоў Дубовік. Словы падзякі адрасую таксама аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, які дапамог набыць новыя касцюмы для «Аліры». Увогуле нумар атрымаўся прыгожым,  дынамічным і светлым. І хоць фартуна не ўсміхнулася нам, спадзяюся, што з ім мы яшчэ не раз выступім, бо ён варты таго, каб паказаць яго на іншых конкурсах.

Кіраўнік народнага жаночага вакальнага ансамбля «Аліра» раённага цэнтра культуры Таццяна Хілько:

—  Магу адзначыць добрую магутную апаратуру і вырашэнне арганізацыйных пытанняў конкурсу. Нягледзячы на некаторыя тэхнічныя памылкі гукарэжысёра, сваёй кампазіцыяй мы прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства.

Дырэктар Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці Уладзімір Дрожжа:

— Прыемна было стаяць на вялікай сцэне, дзе цябе ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры — узнагароджваюць Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах маладзі Мінаблвыканкама. Уразіла творчая атмасфера фестывалю, выступленні лепшых творчых калектываў Мінскай вобласці. Асабліва здзівілі арт-группа «Беларусы» і многагалосы ансамбль «Новы дзень» з Жодзіна.

Таццяна БОХАН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *