В течение второго полугодия председатель Копыльского райисполкома провел 8 приемов граждан

Прямые линии и приемы граждан

На першы план падчас прыёму грамадзян выходзяць жыллёва-камунальныя праблемы.

На працягу другога паўгоддзя (ліпень – кастрычнік) старшыня Капыльскага райвыканкама ў райвыканкаме (другая і чацвёртая серада месяца) правёў 8 прыёмаў грамадзян і юрыдычных асоб, падчас якіх паступіла 27 пытанняў.

Як паведамілі ў сектары па рабоце са зваротамі грама-дзян і юрыдычных асоб Капыльскага райвыканкама, па многіх пытаннях дадзены тлумачэнні падчас прыёму, па некаторых — накіраваны адказы заяўнікам, частка праблем застаецца на кантролі. Як звычайна, пераважаюць жыллёва-камунальныя праблемы.

Калі звярнуцца да прыкладаў, то КУП «Капыльская ЖКГ» дадзены адказы заяўнікам наконт добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі дома № 3 па вул. Цеплавой у Капылі, ва ўстаноўлены тэрмін укладзена труба па адводзе вады на дарозе ў гаражны кааператыў з завулка Горкага, праведзена частковая падсыпка і грэйдзіраванне па вуліцы Цэнтральнай у в. Чарнічнае. З выездам на месца разгледжана пытанне  адсутнасці  гарачай  вады  ў  доме  № 10  па  вуліцы М. Горкага ў Капылі. Прычынай стала няправільная ўстаноўка воданагравальніка ў адной з кватэр. Спецыялістамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі 28 верасня гарачае водазабеспячэнне адноўлена.

Былі  звароты і наконт працаўладкавання. Так, жыхару г. Капыля прапанаваны спіс вакансій: падсобны рабочы ў КУП «Капыльскі РБУ»; рабочы будаўнічай брыгады і грузчык у Капыльскім райспажыўтаварыстве; рабочы гаспадарчай групы ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама; падсобны рабочы ў ПП «Саліта-Біс»; жывёлавод у ААТ «Капыльскае» (арганізаваны падвоз). Жыхару в. Праснакі сектарам занятасці выказаны наступныя прапановы: галоўны бухгалтар ПП «Валькоўскі», бухгалтар філіяла «Аўтапарк № 21» і галоўны эканаміст ЗАТ «Жыліхава». Застаецца толькі зрабіць выбар.

Шэраг пытанняў патрабуе дадатковага вывучэння ці фінансавання, таму знаходзіцца на кантролі. Ізноў жа тут пераважаюць пытанні жыллёва-камунальнага характару ў горадзе. Сярод іх — рамонт праезнай часткі і замена водаправода па вуліцы Рамашкі, замена тратуарнай дарожкі па вуліцы Партызанскай, рамонт адмосткаў па вуліцы Замкавай, 3, добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі па вуліцы Пралетарскай, 39, ухіленне недахопаў у ацяпленні дома № 43 па вуліцы Пралетарскай і г.д.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *