Блиц-опрос: почему жители Копыльщины пойдут на выборы?

Важное Выборы - 2019

Да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання засталося амаль два тыдні.  Мы пацікавіліся меркаваннем жыхароў раёна, чаму трэба прыйсці на выбарчыя ўчасткі і скарыстацца сваім правам голасу.

Таццяна САВІЦКАЯ, майстар вытворчага аддзела рэдакцыі газеты «Слава працы»:

— Мы ўсе грамадзяне нашай краіны, і ў нас ёсць правы і абавязкі. Так, мы маем права на працу і адпачынак, медыцынскае абслугоўванне і адукацыю, сярод абавязкаў, напрыклад, добрасумленная праца і адпаведны ёй уклад у развіццё нашага рэгіёну. Галасуючы за кандыдатаў у дэпутаты, мы робім свядомы выбар, бо менавіта гэтыя людзі будуць вырашаць важныя для краіны пытанні.

На мой погляд, удзел у выбарчай кампаніі — гэта паказчык нераўнадушша. Той, хто любіць сваю малую радзіму, не павінен быць абыякавым да яе лёсу. Прыйсці і прагаласаваць — значыць паўплываць на сваю будучыню і лёс сваіх дзяцей.

Андрэй ЛЯТЧЭНЯ, навуковы супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея:

— Асабіста я заўсёды прымаю ўдзел у выбарах. На гэты раз пойдзем на выбарчы ўчастак усёй сям’ёй: з жонкай Наталляй і сынамі Максімам і Мацвеем. Лічу, што дзяцей з ранняга ўзросту трэба прывучаць да такіх важных падзей. Няхай змалку вучацца адказнасці ў важных справах, пазнаюць асновы прававой культуры, нормы паводзін у грамадстве — у свой час яны таксама стануць выбаршчыкамі. Толькі тады, калі выхаванне будзе ісці ад жыцця, можна быць упэўненым, што ў будучым дзеці стануць дастойнымі людзьмі. А ў нашай краіне, у тым ліку і на Капыльшчыне, для гэтага створаны ўсе ўмовы.

Настасся ЗБІРУХОВІЧ, настаўнік хіміі і біялогіі, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Пацейкаўскай СШ:

— Як маладзёжны лідар заўсёды імкнуся максімальна актыўна праяўляць сваю жыццёвую пазіцыю. Гэтак жа паступае большасць юнакоў і дзяўчат нашага рэгіёну. Мы не можам быць абыякавымі да таго, чым жыве наш райцэнтр, як развіваецца Капыльшчына. За апошнія гады адбылося шмат пазітыўных перамен у добраўпарадкаванні нашага горада і населенага пункта, у якім мы жывём. Прыемна ўсведамляць, што моладзь таксама мае да гэтага дачыненне. 17 лістапада прыйду на выбарчы ўчастак, каб аддаць свой голас за дастойнага кандыдата, якому не ўсё роўна, як мы будзем жыць далей. Хачу заклікаць усіх маладых жыхароў раёна праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *