Профсоюз работников государственных и других учреждений провел районную отчетно-выборную конференцию

Актуально Общество

Вынікі работы за апошнія пяць гадоў падведзены на XVI справаздачна-выбарнай канферэнцыі Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Ірына Пабока, за справаздачны перыяд значна ўзрасла роля райкама прафсаюза ў кіраўніцтве пярвічнымі арганізацыямі па вырашэнні праблем абароны прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў. У цэнтры ўвагі райкама знаходзіліся пытанні арганізацыйнага і фінансавага ўмацавання прафарганізацыі, ажыццяўлення грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы, захаванне правіл і норм аховы працы, прадастаўленне дадатковых ільгот і гарантый работніку праз калектыўныя дагаворы.

Ірына Пабока

У справаздачным перыядзе павышаўся ўзровень навучання прафактыву, умацоўвалася матэрыяльная база дзяржустаноў.

Значна ўзрасла роля прафсаюзных камітэтаў у жыцці працоўных калектываў. Заслугоўвае ўвагі вопыт работы прафкамаў ДУ «Капыльскі ТЦСАН» (старшыня — Святлана Чарніковіч), Капыльскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь (Раіса Шыдлоўская), прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раёне (Васіль Багдановіч), ДУ «Грозаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» (Алена Шайпак), ДУ «Капыльскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» (Валянціна Завадская) і некаторых іншых.

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў і Ірына Пабока

Па стане на 1 кастрычніка 2019 года ў склад райкама ўваходзіць 12 прафсаюзных арганізацый з агульнай колькасцю 508 членаў прафсаюза. Ахоп прафсаюзным членствам складаў 98,7%. Сем арганізацый маюць 100-працэнтны ахоп.

У справаздачны перыяд райкам акцэнтаваў сваю ўвагу на развіцці культурна-масавай, спартыўна-аздараўленчай работы. Напрыклад, раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў дзяржустаноў актыўна прымае ўдзел у мерапрыемствах, якія праходзяць па ініцыятыве і пры падтрымцы Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Лепшым актывістам прафсаюзных арганізацый і сацыяльным партнёрам уручаюць узнагароды, арганізоўваюцца канцэртныя праграмы.

Абавязковым з’яўляецца віншаванне членаў прафсаюзных калектываў з днём нараджэння, іншымі памятнымі датамі. Прафкамамі набываліся білеты членам прафсаюза на канцэрты, абанементы для наведвання фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

Арганізацыі прымаюць удзел у правядзенні такіх акцый, як «Збяром партфель у школу», «Прафсаюзы — дзецям» (а таксама ў акцыях, якія право-дзяцца па ініцыятыве Мінскага абкама прафсаюза дзяржустаноў), спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах, правядзенні летніх аздараўленчых кампаній, конкурсах па добраўпарадкаванні і санітарным стане тэрыторый. Аказваецца матэрыяльная дапамога членам прафсаюза, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

Разам з тым Ірына Пабока адзначыла, што неабходна прадоўжыць работу па матывацыі прафсаюзнага членства. Патрабуе паляпшэння і работа па кантролі за выкананнем заканадаўства па ахове працы, грамадскіх інспектараў працы, па-ранейшаму актуальнымі застаюцца пытанні ўмацавання і пашырэння сацыяльнага партнёрства. Неабходна актывізаваць работу сумесна з турыстычнай кампаніяй Федэрацыі прафсаюзаў «Беларустурыст» па аказанні экскурсійных і турыстычных паслуг членам прафсаюза, а таксама па лячэнні і аздараўленні ў здраўніцах Белпрафсаюзкурорта.

■ Валянціна Козіч, Уладзімір Філімонаў і Ірына Пабока

У спрэчках па дакладзе выступілі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый: Алена Міхайлоўская (Капыльскі райвыканкам) і Святлана Чарніковіч (Капыльскі ТЦСАН).

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў даў высокую ацэнку рабоце раённай арганізацыі і яе старшыні і прапанаваў кандыдатуру Ірыны Пабокі на новы перыяд. Яна была аднагалосна падтрымана дэлегатамі канферэнцыі. Яшчэ адзін важны момант — Ірына Мікалаеўна дала прысягу на вернасць прафсаюзнай арганізацыі. Акрамя таго былі абраны кіруючыя органы райкама, дэлегаты на абласную канферэнцыю і канферэнцыю раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Старшыня пярвічкі Капыльскага ТЦСАН Святлана Чарніковіч атрымлівае медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» ад старшыні Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціны Козіч

Напрыканцы старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч уручыла медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» актывісту аб’яднання, старшыні пярвічкі Капыльскага ТЦСАН Святлане Чарніковіч.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *