1 ноября Католическая Церковь отметит торжество Всех Святых. Расписание богослужений на Копыльщине

Важное Общество

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і знаходзяцца з Богам у небе.

Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, які ў народзе называюць «дзяды».  На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 2 па 9 лістапада, Касцёл будзе асаблівым чынам маліцца за памерлых. Усе каталікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ У КАСЦЁЛЕ

1 лістапада, пятніца,УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ

10.00, 18.00 – св. Імша

12.00 – св. Імша ў в. Выня

14.00 – св. Імша ў в. Чарнагубава

2 лістапада, субота,

УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ

9.30 – Ютрань за памерлых

10.00 – св. Імша

3 лістапада, нядзеля

9.00 – Адарацыя Найсвяцейшага

Сакраманту

9.30 – Ютрань за памерлых

10.00 – св. Імша

4 лістапада, панядзелак

17.30 – Нешпары за памерлых

18.00 – св. Імша

5 лістапада, аўторак

17.30 – Нешпары за памерлых

18.00 – св. Імша

6 лістапада, серада

17.30 – Нешпары за памерлых

18.00 – св. Імша

7 лістапада, чацвер

17.30 – Нешпары за памерлых

18.00 – св. Імша

8 лістапада, пятніца

17.30 – Нешпары за памерлых

18.00 – св. Імша

9 лістапада, субота

9.30 – Ютрань за памерлых

10.00 – св. Імша

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА МОГІЛКАХ

2 лістапада, субота

11.00 – г. Капыль

12.30 – в. Якубавічы

13.30 – в. Чарнагубава

14.30 – аг. Цімкавічы

15.30 – в. Руднае

16.30 – в. Савічы

17.30 – в. Калодзезнае

3 лістапада, нядзеля

11.00 – в. Кацельнікі

12.00 – в. Бабоўня

13.30 – в. Язвіны

14.30 – в. Руднікі

16.00 – в. Думічы

17.30 – в. Русакі

7 лістапада, чацвер

11.00 – в. Слабада-Кучынка

12.30 – аг. Грозава

14.00 – в. Блеўчыцы

Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА,

настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *