На Копыльщине отмечены техники-осеменаторы, работающие в отрасли 30 и более лет

Актуально Экономика

Падчас раённага конкурсу тэхнікаў па штучным асемяненні жывёлы былі ўшанаваны спецыялісты з багатым прафесійным стажам.

Яны атрымалі Дыпломы і каштоўныя падарункі. У тых сельгас-прадпрыемствах, дзе ёсць кваліфікаваныя тэхнікі-асемянатары, павінен адзначацца высокі ўзровень узнаўлення статка. Адсюль — важкі ўклад асемянатараў у эканамічны ўзровень гаспадаркі.

Т.У. Сянькевіч, Н.А. Юрчэня, В.П. Ляшкевіч, Н.М. Лобан і А.А. Ціманава

Найбольш — 36 гадоў — працуе ў галіне Валянціна Паўлаўна Ляшкевіч, якая абслугоўвае фермы «Цэнтр-2» і «Гарнастайлава» КСУП «Доктаравічы». 32 гады аддала таварнай ферме «Навасёлкі» ААТ «Капыльскае» Наталля Мікалаеўна Лобан. Па 31 годзе займаюцца сваёй справай Наталля Аляксандраўна Юрчэня з МТФ «Перац», што ў ААТ «Скабін», і Таццяна Уладзіміраўна Сянькевіч з УП «ПІК-Лясное» (фермы «Пясочнае» і «Думічы»). Больш чым трыццацігадовы адлік стажу ў галіне сёлета пачаўся і для Ірыны Аркадзьеўны Ціманавай з ААТ «Семежава», у зоне абслугоўвання якой — МТФ «Участак № 2».

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *